Палац Агінскіх (Горадня)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палац Агінскіх
| |
Палац Агінскіх, 1903 г.
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Горадня |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Аўтар праекту | Караль Шыльдхаўз[d] |
Заснавальнік | Міхал Казімер Агінскі |
Дата заснаваньня | 1790 |
Палац Агінскіх на Вікісховішчы |
Пала́ц Агі́нскіх — помнік архітэктуры канца XVIII стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіўся ў цэнтры места, на Сянным Рынку пры Дзям’янаўскай вуліцы[a]. Твор архітэктуры барока і клясыцызму.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Палац князёў Агінскіх у Горадні збудавалі ў 1790 годзе паводле праекту архітэктара Караля Шыльдгаўза[1]. Гэты пляц раней належаў Катовічам, потым Рукевічам, а ў 1752 годзе яго выкупіў Міхал Казімер Агінскі[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле інвэнтару 1803 году, першы паверх палаца быў мураваным, а другі — драўляным. Да пачатку XX ст. другі паверх стаў мураваным (магчыма яшчэ ў 1800-я гады).
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За часамі Другой сусьветнай вайны палац цалкам зруйнавалі.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры барока і клясыцызму. Гэта быў 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак з разьвітымі рызалітамі ў цэнтры галоўнага і дваровага фасадаў і 4 алькежамі на кутох. Асноўны аб’ём накрываўся высокім 4-схільным чарапічным дахам[3]. Фасады мелі 2-ярусную кампазыцыю: масіўны ніжні ярус (першы паверх) праразаўся невялікімі гладкімі прастакутнымі ваконнымі праёмамі, больш высокі, ажурны верхні (другі паверх) — рытмічнымі радамі шырокіх акон зь ліштвамі. Рызаліт на галоўным фасадзе завяршаўся невялікім атыкам. Галоўны ўваход вылучаўся стылізаваным портыкам[4].
На мураваным першым паверсе знаходзіліся каморы і парадныя 2-маршавая сходы. Драўляны другі паверх улучаў жылыя пакоі, залі і кухні[5].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1811—1826 гг.
-
1811—1826 гг.
-
1811—1826 гг.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяпер на гэтым месцы сквэр за гатэлем «Нёман»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Чантурия В. А. История архитектуры Белоруссии: в 2 т. Т. 1. — Минск, 1985. — С. 264.
- ^ Палац Агінскіх на Сенным рынку, Harodnia.com, 17 жніўня 2010 г.
- ^ Гродзенскі дом Агінскага // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2: Габой — Карціна. С. 188.
- ^ Гродзенскі дом Агінскага // БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 431.
- ^ Гродзенскі дом Агінскага // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 171.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2: Габой — Карціна. — 702 с. — 9500 ас.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарадзенскі дом Агінскага
- Гарадзенскі палац Агінскіх, Электронная энцыкляпэдыя «Вялікае Княства Літоўскае»