Палацава-паркавы комплекс Цеханавецкіх (Бачэйкаў)
| Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Цеханавецкіх | |
Палац Цеханавецкіх, 1908 г. | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Бачэйкаў |
| Каардынаты | 55°01′05″ пн. ш. 29°09′04″ у. д.HGЯO |
Палацава-паркавы комплекс Цеханавецкіх на мапе Беларусі Палацава-паркавы комплекс Цеханавецкіх | |
Палацава-паркавы комплекс Цеханавецкіх — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва другой паловы XVIII — пачатку XX ст. у Бачэйкаве. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы колішняга мястэчка, на правым беразе ракі Улы. Твор архітэктуры барока і клясыцызму.
Комплекс складаўся з палаца, афіцыны, дома лоўчага, парку і гаспадарчых пабудоваў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Будаваньне мураванага палаца Цеханавецкіх у Бачэйкаве пачалося ў 1769 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У вайну 1812 году ў палацы спыняўся францускі імпэратар Напалеон I Банапарт.
У 180 годзе праводзілася рэканструкцыя палаца.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сядзіба пацярпела ў Другую сусьветную вайну.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Палац — помнік архітэктуры барока і клясыцызму. Галоўны фасад вылучыўся 4-калённым портыкам, паркавы фасад меў выгляд эксэдры.
На паўночны ўсход ад палаца месьціцца гаспадачая пабудова ў стылі ампір. Гэта прастакутны ў пляне 2-павярховы будынак з паніжаным узроўнем бакавых крылаў. Сьцены аздабляюцца рустам.
Службовы флігель — прастакутны ў пляне 1-павярховы будынак, накрыты высокім вальмавым дахам. У цэнтры вылучаецца 4-калённым портыкам[1].
Парк
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Парк рэгулярнага тыпу афармляецца трыма шырокімі тэрасамі. Цэнтрам сымэтрычна-восевай кампазыцыі быў мураваны палац, перад якім разьмяшчаўся авальны партэр. Папярочная алея на восі ўсход — захад падзяляе парк на дзьве зоны. На поўдні ад палаца масіў ліпаў і таполяў, пасаджаных паводле рамбічнай плянавальнай сеткі. У тэраснай частцы парку, аформленай газонамі, шпалерамі, баскетамі, лябірынтам, фантанам, расьлі ліпы, бэз пэрсідзкі, гартэнзіі мяцёлчатыя, кедры, паўночнаамэрыканскія елкі. У кутніх частках парку — штучныя вадаёмы[2].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- 1900 г.
- 1900 г.
- да 1908 г.
- да 1908 г.
- да 1908 г.
- да 1908 г.
- да 1908 г.
- да 1908 г.
- 1910 г.
- 1910 г.
- 1910 г.
- 1910 г.
- 1910 г.
- 1910 г.
- да 1914 г.
- да 1914 г.
- да 1916 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- 1917 г.
- 1918 г.
- 1928 г.
- 1928 г.
- 1928 г.
- 1934 г.
- 1 траўня 1936 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- Флігель
- Дом работнікаў
- Стайня
- Стаў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць. — Менск, 1985. С. 125.
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць. — Менск, 1985. С. 124.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1985. — 496 с.: іл.
- Федорук А. Т. Садово-парковое искусство Белоруссии. — Минск: Ураджай, 1989. — 247 с. ISBN 5-7860-0086-9.