Перайсьці да зьместу

Палацава-паркавы комплекс Корвін-Мілеўскіх (Лаздуны)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палацава-паркавы комплекс Корвін-Мілеўскіх
Палац Корвін-Мілеўскіх, да 1939 г.
Палац Корвін-Мілеўскіх, да 1939 г.
Краіна Беларусь
Вёска Лаздуны
Каардынаты 53°58′05″ пн. ш. 25°58′24″ у. д. / 53.96806° пн. ш. 25.97333° у. д. / 53.96806; 25.97333Каардынаты: 53°58′05″ пн. ш. 25°58′24″ у. д. / 53.96806° пн. ш. 25.97333° у. д. / 53.96806; 25.97333
Палацава-паркавы комплекс Корвін-Мілеўскіх на мапе Беларусі
Палацава-паркавы комплекс Корвін-Мілеўскіх
Палацава-паркавы комплекс Корвін-Мілеўскіх
Палацава-паркавы комплекс Корвін-Мілеўскіх

Пала́цава-па́ркавы ко́мплекс Ко́рвін-Міле́ўскіх — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст. у Лаздунах. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне колішняга мястэчка. Твор рамантычнай архітэктуры.

Комплекс складаўся з палаца, гаспадарчых пабудоваў і парку (захаваліся рэшткі парку).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маёнтак, 1916 г.

Сядзіба Корвін-Мілеўскіх у Лаздунах сфармавалася ў XIX ст. Палац існаваў да Другой сусьветнай вайны.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палац — помнік рамантычнага стылю. Гэта быў 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак, пастаўлены на бутавы цокаль і накрыты вальмавым гонтавым дахам. Атынкаваныя звонку сьцены праразаліся прастакутнымі аконнымі праёмамі, у першым паверсе завершанымі трыкутнымі франтончыкамі, у другім — роўнымі сандрыкамі. Галоўны ўваход вылучаўся аркаднай галерэяй, над якой была тэраса з трыма драўлянымі калёнамі, што падтрымлівалі трыкутны шчыт зь дзьвюма прастакутнымі вокнамі. Плян будынка анфілядны.

Сярод гаспадачых пабудоваў вылучаўся 2-павярховы драўляны лямус у выглядзе 8-граннай вежы з галерэйкай на другім паверсе і шатровым гонтавым пакрыцьцём[1].

Парк[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палац атачаўся паркам.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 259.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]