Перайсьці да зьместу

Падэспань

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Падэспань

Падэспа́нь (па-француску: pas d’Espagne — гішпанскі крок) — парны бальны танец памерам 3/4 такту, тэмп умерана хуткі. Складаецца з элемэнтаў характэрна-сцэнічнага гішпанскага танцу. Аўтар музыкі і танцу — расейскі артыст Вялікага тэатру (Масква) Аляксандар Царман.

Атрымаў папулярнасьць ва Ўсходняй Эўропе. На Беларусі падэспань зьявіўся на пачатку XX стагодзьдзя, распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі. Характэрныя для гішпанскага танцу рытмічныя выстукваньні ператварыліся ў характэрныя для беларускага народнага танцу простыя, пераменныя або прыстаўныя крокі. У некаторых варыянтах засталіся такія элемэнты гішпанскага танцу, як крок з двайной дроб’ю альбо трайны прытуп у павароце.

  • Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]