Перайсьці да зьместу

Падравіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Драва непадалёк ад Джурджэвацу

Падра́віна (па-харвацку: Podravina, па-славенску: Podravje) — гістарычная тэрыторыя ў сучаснай Харватыі, разьмешчаная ў шырокай даліне ракі Дравы і якая ляжыць на захад ад Осіеку іна ўсход ад Вараждзіну. Большая частка гэтай тэрыторыі ўваходзіць у склад Капрыўніцка-Крыжэвацкай і Віравіціцка-Падраўскай жупаніі. Усходняя частка Падравіны складае частку гістарычнага рэгіёну Славоніі.

Часам тэрмін «Падравіна» выкарыстоўваецца ў больш шырокім сэнсе, як назва даліны Дравы ў сярэднім і ніжнім цячэньні на тэрыторыі Славеніі і Харватыі ад Марыбору да Осіеку.

Шырыня Падравіны ад некалькіх да некалькіх дзясяткаў кілямэтраў. Падравіна на ўсім сваім працягу раўніна, атачоная шматлікімі пагорыстымі градамі. Адрозьніваецца высокай урадлівасьцю глеб і нароўні са Славоніяй лічыцца жытніцай Харватыі. Ўздоўж усёй Падравіны праходзяць аўтамабільная дарога і чыгунка ВараждзінКапрыўніцаОсіек.

Найбуйнейшыя гарады — Лудбрэг, Капрыўніца, Джурджэвац, Віравіціца і Слацінаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]