Падкастынг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Падкастынг (анг. podcasting) — новая тэхналёгія вяшчаньня ў Інтэрнэце. Гэта тэхналёгія тыпу аўдыё-блога або радыё-блога, якая з дапамогай фармату RSS дазваляе аўтаматызаваць працэс падпіскі і сьцягваньня аўдыё (звычайна mp3) на партатыўныя mp3-плэеры або на пэрсанальны кампутар.

Тэрмін быў упершыню ўведзены ва ўжытак ві-джэем Адамам Кэры (VJ Adam Curry) з музычнага каналу MTV, і зьяўляецца складаным словам зь дзьвюх частак: ад назвы iPod (вядомага mp3-плэера кампаніі Apple) і ангельскага слова broadcasting (радыёвяшчаньне). З дапамогай гэтай тэхналёгіі кожны карыстальнік вэб, фактычна, можа адчыніць сваю радыёстанцыю ў Інтэрнэце.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]