Перайсьці да зьместу

Павал Шруб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Шруб
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 20 лютага 1955(1955-02-20) (69 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Узнагароды

Па́вал Міха́йлавіч Шруб (20 лютага 1955, в. Хільчыцы, Жыткавіцкі раён) — беларускі паэт.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў фізычны факультэт Ленінградзкага ўнівэрсытэту ў 1977 годзе. Працаваў старэйшым інжынэрам катэдры фізыкі Наваполацкага політэхнічнага інстытуту (1977—1979). Служыў у Савецкай Арміі (1981—1983). З 1983 году — выкладчык-мэтадыст Менскай спэцыяльнай сярэдняй школы міліцыі. Скончыў завочна Менскую вышэйшую школу Міністэрства ўнутраных справаў СССР (1987).

У беларускіх выданьнях друкуецца з 1979 году. Аўтар зборніка вершаў «Лябараторыя» (1987). Сябра СБП з 1988 году. Пасьля сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі[1].

  • Лабараторыя: Вершы. — Мн., 1987.
  • Позні світанак: Вершы. — Мн., 1992.
  • Чорна-белы свет: Вершы. — Мн., 1995.
  • Палескі рэквіем: Вершы // Прайсці праз зону: Проза, паэзія, публіцыстыка / Уклад. І. Бутовіч; Прадм. І. Шамякіна. — Мн.: Маст. літ., 1996. — С. 267—273.
  • З кнігі «Шлях на Тураў»: [Вершы] // ЛіМ. — 2000. — 28 крас.

Ляўрэат прэміі Ленінскага камсамолу Беларусі (1988) за зборнік вершаў «Лабараторыя».

  • Ад школьнай парты: Шруб Павел Міхайлавіч // Памяць: Гіст. — дакум. хроніка Жыткавіц. р-на / Рэд. — укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — С. 681—682.
  • Бельскі А. Нас падманьваюць міражы: [ Аб кн. Паўла Шруба «Позні світанак»] // ЛіМ. — 1993. — 30 крас. — С. 6 — 7.
  • Лісіцкі А. « І цяжка паверыць у крылы» // Гомел. праўда. — 1988. — 2 жн.
  • На сцежках знаёмых і нязведаных // Бельскі А. Краса і смутак: Дапам. для настаўнікаў. — Мн.: Маст. літ., 2000. — С. 216—218.
  • Пад жаўруковым крылом… // Баралулін Р. Парастак радка, галінка верша: Артыкулы, эсэ. — Мн.: Маст. літ., 1987. — С. 314—317.
  • Феранц В. Нашчадак Кірылы Тураўскага // Нов. Палессе. — 1998. — 14 студз.
  • Шруб Павел Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — С. 462.
  • Шруб Павел // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 6. / Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі, Беларус. Энцыкл.; Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 385.
  • Шруб Павел // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Маст. літ., 1994. — С. 608.
  • Шруб Павел Міхайлавіч // Кулажанка Л. і інш. Літаратурныя мясціны Беларусі: Краязн. даведнік: У 3 кн. Кн. 1.: Брэсц., Віцеб. і Гомел. вобл. / Кулажанка, А. Мальдзіс, С. Сачанка; Маст. А. С. Забаўская. — Мн.: БелЭн, 2000. — С. 257.