Павал Корчык
Выгляд
Павал Корчык | |
![]() | |
| Дата нараджэньня | 14 (26) лютага 1891 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 15 красавіка 1940 (49 гадоў) |
| Месца сьмерці | |
| Занятак | палітык, публіцыст |
| Месца працы | |
| Псэўданімы | Paweł Korczyk, Павел Корчык, Сямён Корчык, Іосіф Янкоўскі, Паўлючонак і Іосіф Янушкевіч |
| Сябра ў | Беларускае навуковае таварыства, Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя і Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні |
| Дзеці | Марыя Марковіч-Лагіновіч[d] |
Павал Корчык (псэўданім: Язэп Лагіновіч[1]; 14 лютага 1891 в.Заўшыцы Слуцкі павет — 15 красавіка 1940, Менская турма) — беларускі нацыянальны дзеяч, удзельнік Слуцкага збройнага чыну.
Удзельнік Першай Сусьветнай вайны.У 1920 удзельнічаў у Слуцкім збройным чыне.
З 1923 году чалец КПЗБ. Першы сакратар Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ). Рэдактар газэты «Наш Сьцяг», а пасьля яе забароны газэты «Вольны Сьцяг».
Арыштаваны НКУС ў 1936 годзе. Асуджаны на 5 год. Высланы ў Архангельск. У 1939 вернуты ў Менск. Асуджаны да расстрэлу. Памёр у Менскай турме.
