Павал Горбач
| Павал Горбач | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 13 сакавіка 2000[1] (25 гадоў) | |
| Рост | 179 см | |
| Вага | 71 кг[3] | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Белшына | |
| Нумар | 78 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2017—2021 | Менск | 29 (0) |
| 2022—2024 | Смаргонь | 60 (4) |
| 2025— | Белшына | 15 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Па́вал Горбач (нар. 13 сакавіка 2000 году) — беларускі футбаліст, нападнік бабруйскай «Белшыны».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец школы футбольнага клюбу «Менск». З 2016 году пачаў выступаць за клюбны дубль. 6 траўня 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 73-й хвіліне ў матчы супраць «Слуцка» (0:2). У сэзоне 2018 году працягваў гуляць за дубль, пры гэтым пачаў часьцей зьяўляцца ў асноўнай камандзе. У кастрычніку і лістападзе 2018 году браў удзел у Юніёрскай лізе УЭФА.
У студзені 2019 году падоўжыў кантракт зь «Менскам»[4]. У 2019—2021 гадах працягваў абараняць колеры клюбу, але пераважна за дубль. У першай камандзе сталічнікаў ня даў рады. У лютым 2022 году пакінуў «Менск»[5].
У траўні 2022 году умацаваў склад «Смаргоні»[6]. Спачатку часьцей выходзіў на замену або заставаўся на лаве запасных, а з кастрычніка пачаў гуляць у першай адзінаццатцы. Паводле вынікаў сэзону 2022 году дапамог клюбу вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У траўні 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам[7]. Быў у камандзе гульцом ратацыі. Па заканчэньні сэзону 2024 году пакінуў каманду[8][9] і далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[10].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2016—2017 гадах выступаў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) ў кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2017 году і кастрычніку 2018 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Менск | 2017 | Найвышэйшая ліга | 4 | 0 |
| 2018 | Найвышэйшая ліга | 8 | 0 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Pavel Gorbach // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ https://www.transfermarkt.com/pavel-gorbach/profil/spieler/470267
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/pavel_gorbach/
- ↑ Павел Горбач продлил контракт с "Минском"
- ↑ “Чайка” для Стасевича? Архівавана 21 сакавіка 2022.
- ↑ Филипп Рудик и Павел Горбач пополнили ряды "Сморгони"
- ↑ "Сморгонь" продлила контракт с Павлом Горбачем (рас.) Праверана 2023-05-30 г.
- ↑ Терентий Луцевич и еще два футболиста покинули "Сморгонь" (рас.). Football.by (2024-12-26). Праверана 2025-03-09 г.
- ↑ Три футболиста покинули состав "Сморгони" (рас.). Sport5 (2024-12-26). Праверана 2025-03-09 г.
- ↑ Шесть игроков подписали контракты с «Белшиной» (рас.). Белорусский футбол (2025-02-28). Праверана 2025-03-09 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)