Перайсьці да зьместу

Павал Вераб’ёў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вераб’ёў (неадназначнасьць).
Павал Вераб’ёў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 7 лістапада 1958(1958-11-07)
Памёр 5 красавіка 2023(2023-04-05) (64 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, журналіст, паэт
Узнагароды

Павал Віктаравіч Вераб’ёў (7 лістапада 1958 в. Рабавічы, Прапойскі раён — 5 красавіка 2023, Менск) — беларускі літаратар і журналіст.

Скончыў завочна факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і Менскую вышэйшую партыйную школу.

Працаваць пачынаў у прапойскай раённай газэце, пасьля пераехаў у Менск, дзе працаваў на розных адказных пасадах у часопісе «Народная гаспадарка Беларусі», загадчыкам сэктару друку ЦК ЛКСМБ, газэтах «Чырвоная змена» і «Знамя юности».

У 1991-м непрацяглы час быў галоўным рэдактарам газэты «Знамя юности», з 1992-га — намесьнік галоўнага рэдактара газэты «Добры вечар», з 1994-га — аглядальнік газэы «Менская праўда».

З 1992 года быў сябрам Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, пасьля 2005 году перайшоў у праўладны Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.

  • 1990 — «Крытычная маса», зборнік вершаў
  • 1995 — «Цёмнае віно», зборнік вершаў
  • 2005 — «Не трэба вас…», зборнік вершаў і эсэ

Павел Вераб’ёў быў ляўрэатам прэміі імя Максіма Багдановіча выдавецтва «Мастацкая літаратура»[1].

  • Вераб’ёў Павел Віктаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / галоўны рэдактар Г. П. Пашкоў. — Менск, 1997. — Т. 4. — С. 92.
  • Вераб’ёў Павел Віктаравіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна / галоўны рэдактар У. І. Лемяшонак. — Менск, 1999. — С. 516.
  • Вераб’ёў Павел // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / галоўны рэдактар А. В. Мальдзіс. — Меінск, 1995. — Т. 6. — С. 557 : фота.
  • Лайкоў, Я. Метрыка літаратурная / Я. Лайкоў // Полымя. — 2008. — № 11. — С. 201.