Ота Шык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ота Шык
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 11 верасьня 1919(1919-09-11)[1][2][3][…]
Памёр: 22 жніўня 2004(2004-08-22)[4][1][2][…] (84 гады)
Партыя:
Дзеці: Miroslav Sik[d] і Jiří Polák[d]
Адукацыя:

Ота Шык (па-чэску: Ota Šik; 11 верасьня 1919, Пльзень — 22 жніўня 2004, Санкт-Гален) — чэхаславацкі эканаміст і палітык. Распрацаваў плян рэформаў эканомікі ЧССР, спынены задушэньнем Праскае вясны.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вучыўся на электрамантэра[8]. У 1940 годзе ўступіў у нелегальную камуністычную партыю Чэхаславаччыны (КПЧ). У 1941 року трапіў у канцэнтрацыйны лягер Маўтхаўзен, дзе прабыў да канца вайны.

У 1957 року стаў прафэсарам эканомікі Вышэйшай палітычнай школы ЦК КПЧ[8]. У 1963 годзе Антанін Новатны асабіства даручыў Шыку падрыхтаваць эканамічную рэформу[8]. Прапанаваў праграму рэформаў, заснаваную на спалучэньні плянавай з рынкавымі мэханізмамі. Праграму прынялі на паседжаньні ЦК КПЧ у студзені 1965 году[8]. Рэформа Шыка раэлізоўвалася з 1967 да канца 1968[9]. У 1969 годзе[8], па савецкім уварваньні ў жніўні, Ота Шык адным зь першых уцёк з краіны[9].

З 1970 г. працаваў выкладчыкам у Базэлі і Манчэстэры, а потым прафэсарам эканомікі ўва Ўнівэрсытэце эканомікі і сацыяльных навук у Санкт-Галене[8].

У лістападзе 1989 году атрымаў магчымасьць вяртаньня на Бацькаўшчыну, прынамсі ў сфэры працы. Ён стаў мябром рады кансультантаў тагачаснага прэзыдэнта Вацлава Гаўла. На гэтай пасадзе працаваў тры гады[10].

Мастак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Захапляўся жывапісам, якога пачаў навучыцца яшчэ ў 1933 годзе. У 1994 і 1999 гадах у Празе былі зладжаныя дзьве рэтраспэктыўныя выставы ягоных твораў[10].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Ota Sik // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б в г Ota Šik // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ а б в г д е Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  4. ^ а б Ota Sik // SIKART — 2006.
  5. ^ а б Evidence zájmových osob StB
  6. ^ а б Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  7. ^ а б Šik, Ota, 1919-2004 // regional database of the Pilsen City Library (чэс.)
  8. ^ а б в г д е Ivana Chmel Denčevová. Příběh Oty Šika. Jak se vyučený elektromontér stal ekonomickým reformátorem pražského jara  (чэс.) // Český rozhlas. — 26. srpen 2019.
  9. ^ а б Milan Urban. Ota Šik: Reformátor s vizí humánní společnosti // The Business Soirée. — 13. 11. 2019.
  10. ^ а б Vilém Faltýnek. Zemřel politik, ekonomický reformátor a malíř Ota Šik  (чэс.) // Radio Prague International. — 25.8.2004.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]