Оскар Брузэвіц
Оскар Брузэвіц | |
Дзейнасьць | парах, лютэранскі пастар |
---|---|
Нарадзіўся | 30 траўня 1929[1] |
Памёр | 22 жніўня 1976[1][2] (47 гадоў) |
Пахаваны | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
О́скар Бру́зэвіц (па-нямецку: Oskar Brüsewitz; 30 траўня 1929 — 22 жніўня 1976) — усходненямецкі лютэранскі пастар, які публічна спаліў сябе 18 жніўня 1976 року на знак пратэсту супраць парушэньня правоў вернікаў у камуністычнай Нямеччыне.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1944 служыў у Вэрмахце, неўзабаве быў паланёны Чырвонай арміяй. Па вайне працаваў шаўцом. У 1954 року навярнуўся ў хрысьціянства, у 1964—1969 навучаўся ў лютэранскай сэмінарыі ў Эрфурце.
У 1970 прызначаны ў лютэранскі збор Рыпіхі(d) каля Цайцу. Крытыкаваў кіроўны камуністычны рэжым, і калі ў 1976 року царкоўныя ўлады вырашылі перавесьці яго ў іншы рэктарат, ён вырашыўся на самаспаленьне на пляцы перад пратэстанцкім храмам(d) Цайцу. Супрацоўнікі Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі НДР хутка згасілі вагонь, аднак Брузэвіц праз чатыры дні сканаў ад апёкаў у шпіталі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Oskar Brüsewitz // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Schäfer J. Oskar Brüsewitz // Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118515977 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Жыцьцяпіс (ням.)
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |