Ніл Фін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ніл Фін
Neil Finn, OBE
Neil Finn 231 (4966616192).jpg
Ніл Фін (2010)
Дата нараджэньня 27 траўня 1958 (62 гады)
Месца нараджэньня Сьцяг Новай Зэляндыі Тэ Авамуту
Грамадзянства Новая Зэляндыя
Прафэсія музыка, аўтар песьняў
Гады дзейнасьці 1976 — цяпер
Жанры рок, арт-рок, новая хваля, поп
Інструмэнты сьпеў, гітара, укулеле, мандаліна, клявішныя, бас-гітара, бубны
Гурты
Супрацоўніцтва
Лэйблы Columbia
Узнагароды тып ордэна ня вызначаны
Сайт http://www.neilfinn.com

Кавалер Ніл Малэйн Фін (па-ангельску: Neil Mullane Finn; * 27 траўня 1958, Тэ Авамуту, Новая Зэляндыя) — новазэляндзкі музыка. Былы фронтмэн гурту «Split Enz» (разам з братам Цімам), а цяпер фронтмэн «Crowded House». Запісаў таксама некалькі пасьпяховых сольных альбомаў і сабраў разнастайных музыкаў для праекту «7 Worlds Collide».

Фін стаў вядомым напрыканцы 1970-х, замяніўшы сьпевака і складальніка песьняў Філа Джада ў братавым гурце «Split Enz». Падчас супрацоўніцтва з гуртом Ніл напісаў гіты «One Step Ahead», «History Never Repeats», «I Got You» і «Message to My Girl». Сусьветную вядомасьць Ніл Фін атрымаў пасьля развалу «Split Enz» у 1984, заснаваўшы ў наступным року «Crowded House». Гурт займеў міжнародны посьпех у 1987 року з выхадам самотніку «Don’t Dream It’s Over» Фінавага аўтарства.

У 1996 року Ніл Фін распусьціў «Crowded House», заняўшыся сольнай кар’ерай, і разам з братам Цімам выдаў два альбомы пад аўтарствам «Finn Brothers». У 2006, па сьмерці бубнача «Split Enz» і «Crowded House» Пола Гестэра Фін адрадзіў гурт, які праз 13 рокаў выдаў першы студыйны альбом, «Time on Earth».

У 2012 року напісаў песьню «Song of the Lonely Mountain» для фільму «Хобіт: Нечаканае падарожжа», да якой скампанаваў таксама музыку[1].

Сын Лаем Фін — таксама музыка, лідэр экспэрымэнтальнага рок-гурту «Betchadupa».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Peter Holslin. (30 лістапада 2012) 'The Hobbit: An Unexpected Journey' Soundtrack Honors the Dwarves(анг.) Music News. Rolling Stone. Праверана 10 ліпеня 2013 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ніл Фінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў