Нёўда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Нёўда
Выток каля в. Нёўда
Вусьце Сэрвач
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 39 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,7 м³/с
Плошча басэйну 240 км²
Нахіл воднай паверхні 3,4 ‰

Нёўда, Няво́да, Палу́жанка — рака ў Наваградзкім і Карэліцкім раёнах Гарадзенскай вобласьці, левы прыток ракі Сэрвачы (басэйн Нёману). Даўжыня 39 км. Плошча вадазбору 240 км². Выдатак вады ў вусьці каля 1,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4 ‰.

Асноўныя прытокі — Зямчатка і Крамаўка.

Пачынаецца каля вёскі Нёўды Наваградзкага раёну, цячэ ў межах Наваградзкага ўзвышша па ўзгорыстай мясцовасьці, перасечанай глыбокімі лагчынамі і ярамі; упадае ў Сэрвач на поўначы ад вёскі Беразавец.

Даліна пераважна трапэцападобная (шырыня 2—3 км) са стромкімі схіламі вышынёй да 30 м. Абалона роўная, месцамі забалочаная, пад хмызьняком (шырыня 100—150 м). Рэчышча моцназьвілістае, ад вёскі Аколіца да вусьця каналізаванае; яго шырыня 4—6 м. Прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 270—271

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 270—271