Нямецкая акадэмія музыкі ў Празе
Нямецкая акадэмія музыкі і тэатру ў Празе (па-нямецку: Deutsche Akademie für Musik und darstellende Kunst in Prag) — вышэйшая музычная навучальная ўстанова (кансэрваторыя) у Чэхаславаччыне, якая існавала ў Празе ў 1920—1945 гадах.
Акадэмія фактычна вылучылася са складу Праскай кансэрваторыі ў сувязі з тым, што ў міжваеннай Чэхаславаччыне сфармавалася тэндэнцыя да асобнага функцыянаваньня культурных інстытуцыяў дзьвюх асноўных нацыяў — чэхаў і немцаў. Ля яе вытокаў стаяў першы рэктар Акадэміі Аляксандар фон Цэмлінскі, сярод яго найбліжэйшых памочнікаў першапачаткова былі вучні Арнольда Шэнбэрга Антон Вэбэрн і Генрых Яловец[1], а таксама Тэадор Файдль і Георг Сэла. Выканаўчым дырэктарам пры Цэмлінскім быў (да выхаду на пэнсію ў 1925 годзе) піяніст і музычны пэдагог Рамэо Фінке (1868—1938). Яго пляменьнік Фідэль Фінке таксама выкладаў у акадэміі з моманту яе стварэньня, а ў 1927 годзе зьмяніў на пасадзе рэктара Цэмлінскага, які зьехаў у Бэрлін.
На чале зь Фінке ў акадэміі сфармавалася асаблівая нямецка-чэская кампазытарская школа. Сярод вучняў Фінке па Нямецкай акадэміі былі, у прыватнасьці, Карл Міхаэль Кома, Карл Марыя Пізаровіц, Вальтэр Зюскінд[2].
У 1940 годзе ў рамках курсу нацысцкага кіраўніцтва на далейшую германізацыю Прагі і праскага культурнага жыцьця акадэмія была ператворана ў Вышэйшую школу — Інстытут музыкі (па-нямецку: Hochschulinstitut für Musik) пры Нямецкім унівэрсытэце ў Празе. З заканчэньнем Другой сусьветнай вайны і якая рушыла фактычнай дэпартацыяй нямецкага насельніцтва Чэхіі згодна з Дэкрэтам Бенеша акадэмія была скасаваная.
Вядомыя выкладчыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вядомыя студэнты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ alexander_zemlinsky/Anoosua Mukherjee. Alexander Zemlinsky//The OREL Foundation: Rediscovering Suppressed Musical Treasures of Twentieth Century (анг.)
- ^ Finke, Fidelio Friedrich//Český hudební slovník (чэс.)