Перайсьці да зьместу

Нявежа (Беларусь)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Нявежа
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Лебедзева
Вусьце Вуша
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 9 км

Няве́жа — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Вушы (басэйн Нёману). Цячэ ў Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 9 км.

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Лебедзева

Пачынаецца каля вёскі Лебедзева, у нізоўі цячэ сярод лесу, упадае ў Вушу за 3 км на ўсход ад вёскі Турэц-Баяраў. На працягу 5 км перад вусьцем каналізаваная[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 273.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1