Нотэць
Выгляд
Нотэць (польск.: Noteć, ням.: Netze) – рака ў Польшчы даўжынёю 391 км. Найбуйнейшы прыток Варты. Гэта сёмая паводле даўжыні рака Польшчы.
Нотэць дзеліцца на дзьве часткі[1]:
- Верхняя – ад вытоку да мястэчка Накла (даўжыня 204 км),
- Ніжняя – ад Накла да ўпадзеньня ў Варту (даўжыня 187 км).
Гідранімія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва ракі паходзіць ад праіндаэўрапейскага ядра *(s)ne-t- || *(s)nē-t-, пар. stind. snāti 'плавае, купаецца', лат. nō, nā-re 'плаваць', грэц. νοτος, νοτιος 'мокры', ілір. Natiso, Natissa[2].