Перайсьці да зьместу

Новэ-Места-на-Мораве

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Новэ-Места-на-Мараве
чэск. Nové Město na Moravě
Герб Новэ-Места-на-Мараве Сьцяг Новэ-Места-на-Мараве
Першыя згадкі: 1267[1]
Былая назва: Neustadt in Mähren
Краіна: Чэхія
Край: Высачына
Акруга: Ж’яр над Сазаваў
Прэзыдэнт места: Міхал Шмарда[d]
Плошча:
  • 61,126471 км²[2]
Вышыня: 594 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 592 31
Геаграфічныя каардынаты: 49°33′41″ пн. ш. 16°4′25″ у. д. / 49.56139° пн. ш. 16.07361° у. д. / 49.56139; 16.07361Каардынаты: 49°33′41″ пн. ш. 16°4′25″ у. д. / 49.56139° пн. ш. 16.07361° у. д. / 49.56139; 16.07361
Новэ-Места-на-Мараве на мапе Чэхіі
Новэ-Места-на-Мараве
Новэ-Места-на-Мараве
Новэ-Места-на-Мараве
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.nmnm.cz/

Новэ-Ме́ста-на-Мара́ве (па-чэску: Nové Město na Moravě) — горад у акрузе Ж’яр над Сазаваў ў краі Высачына ў Чэхіі. Места налічвае блізу 9900 жыхароў. Вядомы як курорт зімовых відаў спорту. Гістарычны цэнтар гораду добра захаваўся і ахоўваецца законам.

Першая пісьмовая згадка пра Новэ-Места-на-Мараве датуецца 1267 годам, калі яно называлася назвай Бочкаў. Паселішча было закладзенае за часам калянізацыі каралеўскім бургграфам Бочкам з Обраны пасьля заснаваньня ў 1252 годзе суседняга цыстэрцыянскага кляштара ў Ж’яр над Сазаваў, але не пазьней за 1255 году. Назва Новэ-Места ўпершыню была выкарыстаная ў грамаце караля Вацлава II і ўпершыню згадваецца як мястэчка[4].

У 1312 годзе Новэ-Места перайшло ў спадчыну ўладарам Ліпам. Верагодна, у канцы XIV стагодзьдзя тут была пабудаваная крэпасьць. У 1496 годзе яго набыў Вільгэльм II Пэрнштэйн. За часам іхняга панаваньня горад зьведаў эканамічны ўздым. Была пабудаваная рэнэсансная ратуша, а крэпасьць была перабудаваная ў рэнэсансны замак. Род Пэрнштэйнаў валодаў Новэ-Местам да 1588 году. Наступнымі ўладальнікамі былі Вілем Дубскі, які рэканструяваў замак, арцыбіскуп Франц фон Дытрыхштайн і род Крацэраў, якія рупіліся эканамічным росквітам маёнтка і падтрымлівалі ў маёнтку вытворчасьць шкла і жалеза[4].

У канцы XIX стагодзьдзя атрымаў разьвіцьцё лыжны спорт, дзякуючы якому мястэчка стала цэнтрам зімовых відаў спорту. Чыгунка была пабудавана ў 1905 годзе[4].

Замак у Новэ-Места-на-Мараве, дзе цяпер працуе галерэя.

Пасярод гістарычнага цэнтру месьціцца Враціславаўскі пляц, названы ў гонар Враціслава Пэрнштэйна. Менавіта ў гэтым месьце можна знайсьці большасьць славутасьцяў гораду. Выцягнуты пляц забудаваны дамамі ў стылі эпохі Адраджэньня, барока і нэаклясыцызму[5].

Пасярод пляцу стаіць царква Сьвятой Кунігунды, які зважаецца за найстарэйшы помнік у месьце. Першая згадка пра касьцёл адносіцца да 1362 году. Фасаднае ўбраньне зграфіта было зробленае мастаком Карлам Немцам у 1928—1929 гады[6]. Таксама тут месьціцца фантан працы таго ж аўтара[5].

Замак у Новэ-Места-на-Мараве быў перабудаваны ў стылі барока ў XVIII стагодзьдзі і ў стылі нэарэнэсансу ў 1874 годзе. Цяпер у будынку знаходзіцца Горацкая галерэя, дзе ладзяцца выставы вырабаў з шкла, ляндшафтнага дызайну і скульптураў XX стагодзьдзя[5]. Рэнэсансны будынак былой ратушы цяпер служыць Горацкім музэем[5].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]