Новы музэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Заходні фасад Новага музэю. 2009
Эгіпецкі двор Новага музэю. 1862

Новы музэй (па-нямецку: Neues Museum) — музэй у Бэрліне, разьмешчаны на Музэйнай высьпе, якая зьяўляецца аб’ектам Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Будынак музэю, пабудаваны ў 1843—1855 гадах у стылі позьняга клясыцызму, лічыцца галоўным тварэньнем вучня Карла Шынкэля Фрыдрыха Аўгуста Штулера і ўзорам музэйнай архітэктуры XIX стагодзьдзя.

Неабходнасьць будаўніцтва другога музэю на Музэйнай высьпе ўзьнікла ў сувязі зь недахопам плошчаў у Старым музэі. У Новым музэі меркавалася разьмясьціць калекцыі гіпсавых зьлепкаў, Эгіпецкага музэю, Музэй айчынных старажытнасьцяў, этнаграфічнай калекцыі і гравюрнага кабінэту. Будаўнічыя працы пачаліся 19 чэрвеня 1841 году пад кіраўніцтвам камісіі, прызначанай Фрыдрыхам Вільгельмам IV. У склад камісіі, у прыватнасьці, уваходзілі генэральны дырэктар Каралеўскіх музэяў Бэрліну Ігнац фон Ольфэрс і Фрыдрых Аўгуст Штулер.

Будынак Новага музэю сур’ёзна пацярпеў падчас Другой сусьветнай вайны і дзесяцігодзьдзямі заставаўся ў руінах. Аднаўленьне будынку было распачата ў 1986 годзе. Пасьля ўрачыстага адкрыцьця адноўленага музэю, якое адбылося 16 кастрычніка 2009 году, у ім разьмяшчаецца Эгіпецкі музэй і збор папірусаў зь бюстам Нэфэртыці, а таксама Музэй дагістарычнага пэрыяду і раньняй гісторыі.

У 2014 годзе будынак музэю быў прызнаны адным з гістарычных помнікаў інжынэрна-архітэктурнага мастацтва Нямеччыны.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Новы музэйсховішча мультымэдыйных матэрыялаў