Новая сталіца Эгіпту
| Новая сталіца араб. العاصمة الإدارية الجديدة | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Эгіпет |
|---|---|
| Мугафаза | Каір |
| Першыя згадкі | 2015 |
| Дата заснаваньня | 2015 |
| Геаграфія | |
| Плошча | 714 км² |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 30°01′39″ пн. ш. 31°45′54″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Афіцыйная мова | арабская мова |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 02 |
| Сайт | acud.eg |
| Новая сталіца на мапе Эгіпту Новая сталіца | |
Но́вая сталі́ца Эгі́пту (па-арабску: العاصمة الإدارية الجديدة) — шырокамаштабны праект, пачаты ў Эгіпце ў 2015 року. Цяпер горад-сатэліт за 45 кілямэтраў на ўсход ад Каіру, з вонкавага боку Каірскай другой кальцавой дарогі, па сканчэньні будаўніцтва мае стаць новай сталіцай дзяржавы, куды будзе перанесены адміністрацыйны і фінансавы цэнтар Эгіпту. Такім чынам будзе разгружаны Каір, які стаў адным з самых шчыльна населеных пунктаў у сьвеце.
Разьвіцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З 2019 року ў новую сталіцу пачалі пераяжджаць дзяржаўныя ўстановы. Меркавалася, што да 2022 року скончыцца перанос парлямэнту, рэзыдэнцый прэзыдэнта, ураду і замежных амбасадаў скончыцца. Пляны зблытала пандэмія Ковід-19, і паводле стану на 5 траўня 2023 сюды пераехалі 14 міністэрстваў.
У студзені 2019 року прэзыдэнт Эгіпту Абдэль Фатах ас-Сісі адкрыў у новай сталіцы копцкі сабор Нараджэньня Хрыстовага(d), найвялікшы на Сярэднім Усходзе, і мэгамячэт Эль-Фатах эль-Алім(d), найвялікшы ў Эгіпце.
Новым будынкам Міністэрства абароны Эгіпту стаў «Актагон» (параўнайце з Пэнтагон), найвялікшы падобны на Сярэднім Усходзе. З 2019 року пачаў дзейнасьць міжнародны аэрапорт Новай сталіцы, пакліканы разгрузіць аэрапорты Каіру і Гізы.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |