Перайсьці да зьместу

Новае Палессе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Новае Палессе
Тып 3 разы на тыдзень па аўторках, чацьвяргах, суботах
Фармат А3, 4—16 старонак
Галоўны рэдактар Уладзімер Гаўрыловіч
Заснаваная 1931
Мова беларуская, расейская
Штаб-кватэра 247960, г. Жыткавічы, вул. К.Маркса, 8
Наклад 13 000
Афіцыйны сайт www.palese.by

«Но́вае Пале́ссе» — раённая грамадзка-палітычная газэта, выдаецца з 1931 году.

Першапачаткова выдавалася ў Жыткавіцкім раёне пад назвай «Прымежны Камунар». Зь ліпеня 1944 году — «Ленінскі шлях». З красавіка 1962 году жыткавіцкая раённая газэта стала міжраённай і атрымала назву «Новае Палессе», а праз год ёй вернуты статус раённай.

За актыўны ўдзел у камуністычным выхаваньні працоўных раёну, мабілізацыі іх на пасьпяховае рашэньне задачаў гаспадарчага і культурнага будаўніцтва і ў сувязі з 50-годзьдзем з дня выхаду першага нумару ўказам Прэзыдыюма Вярхоўнага Савету БССР 21 лютага 1981 году жыткавіцкая раённая газэта «Новае Палессе» ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету БССР.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]