Перайсьці да зьместу

Нкхаў Цома

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нкхаў Цома
кайк. Nǃxau ǂToma
Дата нараджэньня 16 сьнежня 1944(1944-12-16)[1][2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 5 ліпеня 2003(2003-07-05)[1][2] (58 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці сухоты
Месца пахаваньня
Занятак бушмэн, актор
Гады дзейнасьці 1980—1994
IMDb ID nm0618452

Нкхаў Цома (Нкхаў Тэкенэ Цома; к. 1944 — 5 ліпеня 2003) — намібйскі бушмэн і кінаактор, называны «самым вядомым акторам Намібіі».

Нкхаў належаў да племені кунгаў. Бегла валодаў жуц’аанскай, герэрскай і тсванскай мовамі, у меншай ступені — афрыкаанс. Свой век і дату нараджэньня дакладна ня ведаў, перад кастынгам у фільм «Мабыць, багі звар’яцелі» сустракаў толькі трох белых людзей, а свой ганарар за здымкі памерам $300 выкінуў, бо ня ведаў вартасьці грошай. Хоць у той час іншыя кунгі актыўна гандлявалі і куплялі ежу і/або паступілі на службу ў армію. Аднак ужо перад здымкамі працягу Нкхаў дамовіўся на ганарар $500 000. За частку гэтых грошай ён здолеў збудаваць камяніцу з вадаправодам і электрычнасьцю для сям’і, а таксама набыў ужываную машыну і наняў шафёра, бо сам не хацеў вучыцца кіраваньню аўтамабілем.

Пасьля посьпеху «Мабыць, багі звар’яцелі» Нкхаў зьняўся ў шэрагу працягаў: Мабыць, багі звар’яцелі II, Мабыць, багі звар’яцелі III, Шалёны Ганконг і Мабыць, багі павесяліліся ў Кітаі. Па сканчэньні кінакар’еры вярнуўся ў Намібію, вырошчваў маіс, гарбузы, бабы і трымаў скаціну.

Н!хаў навярнуўся ў хрысьціянства і ў 2000 року хрысьціўся ў адвэнтысцкай царкве.

Памёр ад сухотаў з шматлікай лекавай трываласьцю(d). Пахаваны ў Цумквэ побач з другой жонкай. Меў шасьцёх дзяцей.

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1980 ф Мабыць, багі звар’яцелі The Gods Must Be Crazy Хі
1989 ф Мабыць, багі звар’яцелі II The Gods Must Be Crazy II Хіха
1991 ф Шалёнае сафары 非洲和尚 бушмэн Н!хаў
1993 ф Шалёны Ганконг 香港也瘋狂 Хі
1994 ф Мабыць, багі павесяліліся ў Кітаі 非洲超人 бушмэн Н!хаў
  1. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1023564319 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ а б N!xau G!kau // Find a Grave (анг.) — 1996.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]