Перайсьці да зьместу

Анічкаў мост

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анічкаў мост

Ані́чкаў мост (па-расейску: Аничков мост) — адзін з самых вядомых мастоў Санкт-Пецярбурга.

Каменны мост быў перакінуты праз Фантанку па лініі Неўскага праспэкту ў 1785 годзе. Сваёй назвай мост абавязаны падпалкоўніку-інжэнеру Міхаілу Анічкаву, батальён якога ў часы імпэратрыцы Ганны дысляцыраваўся за Фантанкай у так званай Анічкавай слабадзе.

Народная этымалёгія, якая ўзводзіць назву да нейкай Ганны ((рас. Анна, альбо Аничка), як і націск на першы склад няправільныя. Карэнныя пецярбуржцы, між тым, ставяць націск на другі склад: Ан`ічкаў мост.