Нейромонах Феофан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нейромонах Феофан

Нэўраманах Феафан (2016)
Інфармацыя
Гады2009 — цяпер
АдкульСанкт-Пецярбург Санкт-Пецярбург
Моварасейская
Жанр(ы)электрапоп, фолк
http://neurofeofan.ru/

«Нейромона́х Феофа́н» (па-беларуску: Нэўраманах Феафан) — музычны праект з Санкт-Пецярбургу, выконвае музыку ў стылі электрапопу з элемэнтамі фолку[1]. Калектыў папулярны ў інтэрнэце і займеў статус інтэрнэт-мэма. Удзельнікі гурту захоўваюць ананімнасьць.

Выступы Нэўраманаха Феафана стылізаваныя пад расейскія народныя гулі з масоўкай, абутай у лапці, анучы(ru), касавароткі і сарафаны. Тэкст песьняў Феафана збыткаваны славянізмамі і састарэлымі словамі, а вакал адметны характэрным оканьнем. Свае песьні Нэўраманах выконвае сьпеўна, а ў музыцы балалайка суседнічае з драм-н-бэйсавымі басамі.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2009 року паэт-песеньнік Феафан і дыджэй Нікадзім дамовіліся стварыць супольны праект. Удзельнікі гурту захоўваюць ананімнасьць. Феафан выступае ў кліпах і на канцэртах з тварам, закрытым капюшонам, з накладной барадой, апранутым у падобным да схімы балахон, з кіем у руках. Сваю музыку самі ўдзельнікі характарызуюць як «драм-н-бэйс».

У 2015 року музыкі выдалі дэбютны альбом «В душе драм, в сердце светлая Русь» (бел. У душы драм, у сэрцы сьветлая Русь), перад гэтым зладзіўшы гастролі па Расеі й Беларусі. Альбом быў успрыняты ўхвальна, увайшоўшы ў топ-10 расейскага iTunes[1][2], а ў канцы року Нэўраманах Феафан быў названы расейскім незалежным выканаўцам году паводле вэрсіі сэрвісу Яндекс.Музыка[3][4].

У 2016 року выйшаў другі альбом «Велики силы добра» (бел. Сілы дабра вялікія)[5].

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2015 — «В душе драм, в сердце светлая Русь»
  • 2016 — «Велики силы добра»

Самотнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2015 — «Притоптать»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Мажаев, Алексей (7 сакавіка 2015) Нейромонах Феофан - «В душе драм, в сердце светлая Русь» **** (рас.). InterMedia. Праверана 6 красавіка 2017 г. Архіўная копія ад 26 лютага 2016 г.
  2. ^ Дичь! Нейромонах Феофан с альбомом «В душе драм, в сердце светлая Русь» (рас.) Праверана 6 красавіка 2017 г. Архіўная копія ад 26 лютага 2016 г.
  3. ^ Глинкин, Алексей (16 сьнежня 2015) Яндекс назвал лучшие песни 2015 года (рас.). Российская газета. Праверана 6 красавіка 2017 г.
  4. ^ «Яндекс.Музыка» подвёл статистику года (рас.). InterMedia (21 сьнежня 2015). Праверана 6 красавіка 2017 г. Архіўная копія ад 29 лютага 2016 г.
  5. ^ Нейромонах Феофан спел про великие силы добра (рас.). InterMedia (23 сакавіка 2016). Праверана 6 красавіка 2017 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]