Нацыянальны археалягічны інстытут і музэй (Сафія)
Нацыянальны археалягічны інстытут і музэй | |
баўг. Националният археологическият институт с музей, НАИМ | |
Будынак музэю ў Сафіі | |
Філіі | Філіял у Шумэне Філіял у Вэліка-Тырнаве |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Сафія, Баўгарыя |
Створаны | 18 траўня 1905 г. |
Адкрыты | 18 траўня 1905 |
Дырэктар | д-р Людміл Вагалінскі |
Геаграфічныя каардынаты | 42°41′46″ пн. ш. 23°19′28″ у. д. / 42.69611° пн. ш. 23.32444° у. д.Каардынаты: 42°41′46″ пн. ш. 23°19′28″ у. д. / 42.69611° пн. ш. 23.32444° у. д. |
Нацыянальны археалягічны інстытут і музэй | |
naim.bg |
Нацыянальны археалягічны інстытут і музэй (па-баўгарску: Националният археологическият институт с музей, НАИМ) — навукова-дасьледчы інстытут у Сафіі, уваходзіць у структуру Баўгарскай акадэміі навук. Заснаваны ў 1948 годзе ў выніку зьліцьця дзьвюх арганізацыяў — Археалягічнага інстытуту і Археалягічнага музэю. Музэй існуе з 1892 году і зьяўляецца найстарэйшым археалягічным музэем краіны.
Музэй НАІМ разьмешчаны ў памяшканьні былой Вялікай мячэці (Буюк-джамія, завершана ў 1474 годзе, да моманту аднаўленьня баўгарскай дзяржаўнасьці будынак быў закінуты) на вуліцы Саборнай.
Інстытут займаецца археалягічнымі дасьледаваньнямі на тэрыторыі Баўлгарыі. У ім працуе 67 навукоўцаў (на 2012 год). Музэй мае адну з найбагацейшых калекцый на Балканах, у тым ліку скарбы фракійскай эпохі з Панагюрыштэ і Вылчытран.
Навуковыя падраздзяленьні НАІМ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аддзел старажытнай гісторыі
- Аддзел фракійскай археалёгіі
- Аддзел антычнай археалёгіі
- Аддзел сярэдневяковай археалёгіі
- Аддзел нумізматыкі і эпіграфікі
- Праблемная група па міждысцыплінарных дасьледаваньнях
- Філіял у Шумэне
- Філіял у Вэліка-Тырнаве
- Археалягічны музэй
- Аддзел экспазыцыі
- Аддзел фондаў
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- С. Георгиева, В. Велков, Библиография на българската археология (1879-1966), С. 1974.
- Васил Николов /ред./, Национален Археологически музей. 100 години от откриването на първата експозиция, 18.05.1905 — 18.05.2005. София 2005.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт
- Інфармацыя пра НАІМ на сайце Баўгарскай акадэміі навук(недаступная спасылка)