Нарвал
Выгляд
| Нарвал | |
Нарвал | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы (Animalia) |
| Тып | Хордавыя (Chordata) |
| Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
| Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
| Кляса | Сысуны (Mammalia) |
| Падкляса | Зьвяры (Theria) |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
| Атрад | Парнакапытныя (Artiodactyla) |
| Інфраатрад | Кітападобныя (Cetacea) |
| Надсямейства | Delphinoidea |
| Сямейства | Monodontidae |
| Род | Monodon |
| Від | Нарвал |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Monodon monoceros Linnaeus, 1758 | |
Нарва́л, або аднаро́г (Monodon monoceros) — сысун сямейства аднарогавых падатраду зубатых кітоў.
Зьнешні выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Даўжыня цела дарослага нарвала 3,5-4,5 м, нованароджаных каля 1,5 м. Маса самцоў дасягае 1,5 т, прыкладна трэць вагі складае тлушч; самкі важаць каля 900 кг. Галава круглая, з навісаючымі лобным буграмі; сьпіннога плаўніка няма. Пашча маленькая, разьмешчаны знізу. Велічынёй і формай цела, грудным плаўніком і цёмнай афарбоўкай смактункі нарвала падобныя на бялух, аднак дарослыя асобіны адрозьніваюцца плямамі — шэра-бурыя плямы на сьветлым фоне, якія часам зьліваюцца, — і наяўнасьцю толькі 2 верхніх зубоў.