Напружанасьць электрычнага поля
Напру́жанасьць электры́чнага по́ля — фізычная вэктарная велічыня, што зьяўляецца дынамічнай характарыстыкай электрычнага поля, і вызначаецца як стасунак сілы, што ўзьдзейнічае на зарад з боку поля, да велічыні гэтага зараду:
Напружанасьць электрычнага поля вызначаецца асобна для кожнага пункту. Электрычнае поле, якое мае аднолькавую напружанасьць ва ўсіх пунктах, называецца аднародным.
Калі напружанасьць поля ў пункце вядомая, гэта дае магчымасьць вызначыць сілу, якая будзе дзейнічаць на электрычны зарад у гэтым пункце:
З закону Кулёна вынікае, што напружанасьць электрычнага поля, якая ствараецца пунктавым зарадам, роўная
або ў вэктарнай форме:
дзе q — велічыня зараду, — унівэрсальная электрычная канстанта, — дыэлектрычная пранікальнасьць асяродзьдзя, — вэктар, які злучае зарад і дадзены пункт.
Напружанасьць поля, якое ствараецца сыстэмай зь некалькіх пунктавых электрычных зарадаў складаецца з напружанасьцяў кожнага з гэтых зарадаў (прынцып супэрпазыцыі):
У выпадку раўнамернага разьмеркаваньня зараду па пэўнай лініі, паверхні або аб’ёме, напружанасьць поля вызначаецца шляхам інтэграваньня. У прыватнасьці:
- напружанасьць поля зараджанай простай са шчыльнасьцю зараду Кл/м, на адлегласьці r ад яго:
- напружанасьць поля зараджанай роўніцы з паверхневай шчыльнасьцю зараду :