Адраджэньне (партыя, Францыя)
Адраджэньне | |
па-француску: La République en marche ![1] | |
![]() | |
Лідэр партыі | Стэфан Сэжурнэ[d] |
---|---|
Заснавальнік | Эманюэль Макрон[1] |
Дата заснаваньня | 6 красавіка 2016[1] |
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | сацыял-лібэралізм[d][2][3], праэўрапеізм[d][4] і рэфармізм[d] |
Колькасьць | 407 852[5] |
Афіцыйны сайт | parti-renaissance.fr (фр.) |
«Адраджэньне» (па-француску: Renaissance) — француская партыя, якая мае сумесь сацыялістычных і лібэральных поглядаў.
Партыя была створаная 6 красавіка 2016 году Эманюэлем Макронам, былым міністрам эканомікі, прамысловасьці і лічбавых тэхналёгіяў, які пазьней быў абраны прэзыдэнтам на прэзідэнцкіх выбарах 2017 году з 66,1% галасоў у другім туры. Пасьля партыя вылучала кандыдатаў на парлямэнцкіх выбарах 2017 году[6], у тым ліку дысыдэнтаў ад Сацыялістычнай партыі і Рэспубліканцаў, а таксама дробных партыяў, атрымаўшы абсалютную большасьць у Нацыянальнай асамблеі. Макрон быў пераабраны на прэзыдэнцкіх выбарах 2022 году, але партыя страціла абсалютную большасьць на парлямэнцкіх выбарах 2022 году.
Макрон задумваў яе як прагрэсіўны рух, які аб’ядноўвае левых і правых[7]. Патрыя падтрымлівае праэўрапеізм[8][9] і глябалізацыю, а таксама ставіць на мэце мадэрнізацыю і маралізацыю францускай палітыкі[10][11].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Emmanuel Macron lance un « mouvement politique nouveau » baptisé « En marche ! » (фр.) // Le Monde / J. Fenoglio — Paris: Société éditrice du Monde, 2016. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694
- ^ Venturini L. En marche ! Un social-libéral pour piloter le projet de Macron (фр.) // L'Humanité — RF: 2017. — ISSN 0242-6870; 2496-8617
- ^ Endeweld M. La démonstration de force du social-libéral Emmanuel Macron (фр.) // Marianne — Paris: Marianne, 2016. — ISSN 1275-7500; 2491-5769
- ^ À Berlin, Macron veut « restaurer la confiance avec les Allemands en faisant des réformes sérieuses » (фр.) // Le Monde / J. Fenoglio — Paris: Société éditrice du Monde, 2017. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694
- ^ https://en-marche.fr/le-mouvement/la-carte
- ^ «Législatives: En marche ! fera connaître d’ici jeudi à midi ses 577 candidats». Le Figaro.
- ^ Roger, Patrick (20.08.2016). «Macron précise son projet „progressiste“ pour 2017». Le Monde.
- ^ «Emmanuel Macron a Berlin pour se donner une stature européenne». Le Monde.
- ^ «Macron veut voir son 'projet progressiste' défendu en 2017». Europe 1.
- ^ «Emmanuel Macron and the building of a new liberal-centrist movement». EUROPP.
- ^ «Le projet d’Emmanuel Macron est social-libéral». Le Monde.