Нажніцы

Нажні́цы — прылада для разразаньня, якая складаецца з пары мэталічных лёзаў, зьяднаных для ўтварэньня рычага, які зьмяншае патрабаваную моц, прыкладзеную для лёзаў. Лёзы слізгаюць адно па другім, у выніку чаго адбываецца разразаньне прадметаў. Нажніцамі часта разразаюць паперу, кардон, тонкую плястмасу, тканіну, кабэлі і іншыя прадметы. Акрамя звычайных нажніц існуюць таксама прамысловыя варыянты (напрыклад, для разразаньня мэталу). Ратаўнікамі часта выкарыстоўваюцца гідраўлічныя нажніцы.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Даволі магчыма, што нажніцы былі вынайдзеныя ў 1500 гадах да нашай эры ў старажытным Эгіпце.[1] Самыя старыя, знойдзеныя ў Мэсапатаміі, нажніцы адносяць да 1—2 тысячагодзьдзяў да нашай эры.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Who Invented Scissors (анг.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нажніцы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |