Міхаіл Петруковіч
Выгляд
Міхаіл Петруковіч | |
| Месца нараджэньня | |
|---|---|
| Занятак | грамадзкі дзяяч, будаўнік |
| Узнагароды | |
Міхаі́л Петруко́віч (укр. Михайло Петрукович; нар. в. Обеч Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці) — украінскі грамадзкі дзяяч, прадпрымальнік. Старшыня «Асьвета Берасьцейшчыны імя Тараса Шаўчэнкі»[1], сябра праўленьня Ўкраінскага грамадзка-культурнага аб’яднаньня Берасьцейскай вобласьці.
Скончыў Берасьцейскі інжынэрна-будаўнічы інстытут. Жыве ў Берасьці.
Рэдагаваў газэту «Берестейський край» да яе закрыцьця беларускімі ўладамі[2]. Зь ягонай дапамогаю выйшлі творы ўкраінцаў Антона Цвыда, Арсеня Цецерука, В. Вайнэра-Габурды, М. Тэлічкі.
На выбарах Прэзыдэнта Ўкраіны 2004 року быў назіральнікам[3].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]18 жніўня 2009 року ўзнагароджаны ордэнам «За заслугі» ІІІ ступені[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Недзяржаўныя аб’яднанні грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай школы” dranik.info Праверана 28 траўня 2012 г.
- ↑ Сергій Лащенко. Як живеться українцям на етнічних землях Берестейщини? (укр.) Білоруська Кубань. Україна Молода. Праверана 28 траўня 2012 г.
- ↑ Картка офіційного спостерігача (укр.) ІАС «Вибори Президента України» Праверана 28 траўня 2012 г.
- ↑ Указ Президента України № 623/2009 «Про відзначення державними нагородами України громадян іноземних держав» (укр.) Офіційні документи → Укази. Офіційне представництво Президента України (18 серпня 2009 року). Праверана 28 траўня 2012 г.