Перайсьці да зьместу

Міхаіл Арцем’еў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Міхаіл Арцем'еў»)
Міхаіл Арцем’еў
Міхаіл Валянцінавіч Арцем’еў
Дата нараджэньня 1963
Месца нараджэньня Менск
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1985)
Занятак хімік
Навуковая сфэра хімія
Месца працы Навукова-дасьледніцкі інстытут фізыка-хімічных праблемаў БДУ
Узнагароды Ганаровая грамата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2010)

Міхаіл Валянцінавіч Арцем’еў (нарадзіўся ў Менску ў 1963 годзе) — найбольш цытаваны ў навуковых часопісах 2006—2010 гадоў (1307 спасылак) беларускі навуковец, доктар хімічных навук, адмысловец у галіне нанахіміі. У 1985 годзе скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (БДУ). З 2010-га зьяўляецца загаднікам лябараторыі нанахіміі Навукова-дасьледніцкага інстытуту фізыка-хімічных праблемаў (НДІ ФХП) БДУ. У 2010 годзе атрымаў Ганаровую грамату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].

Ажыцьцявіў навуковыя дасьледаваньні ў галіне сынтэзу і вывучэньня будовы, структурна-хімічных ператварэньняў і ўласьцівасьцяў ультрадыспэрсных мэталаў, квантавапамерных паўправаднікоў, нанапамерных аксыдаў, а таксама мікра- і нанагэтэрагенных кампазытных сыстэмаў на іх аснове, квантавахімічных разьлікаў клястараў мэталаў і паўправаднікоў. Распрацаваў шэраг прыёмаў атрыманьня высокадыспэрсных і нанаструктураваных сыстэмаў для мікра-, нанаэлектронікі і оптыкі. Займаецца стварэньнем нанаматэрыялаў з асаблівымі ўласьцівасьцямі, такіх як люмінэставальныя пакрыцьці, люмінэсцэнтныя пазнакі для флюарэсцэнтнага імунааналізу, складнікі для радыёпаглынальных матэрыялаў, лязэрныя затворы, нарыхтоўкі для аптычных валокнаў.

  1. Дзень беларускай навукі. Газэта «Універсітэт» (12 лютага 2010). Праверана 27 верасьня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]