Мірскі бой 1944 году
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Мі́рскі бой 1944 го́ду — бой партызанскіх брыгад імя Жукава і «Камсамолец» па разгроме нямецка-фашысцкага гарнізону ў г. п. Міры. Адбыўся 22 сакавіка.
Плян[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Апэрацыю зьнішчэньня гарнізону, які налічваў 150 гітлераўцаў, распрацавала камандаваньне брыгады імя Жукава, кіраўнік апэрацыі Уладзімер Царук. Выведаўшы пароль аховы гарнізону, партызаны ў ноч на 22 сакавіка праніклі ў цэнтар пасёлку, блякавалі казарму, разграмілі ўсе ўстановы акупантаў. Байцы ў засадах зьнішчылі каля 2 км лініі тэлеграфна-тэлефоннай сувязі. На досьвітку партызаны пакінулі пасёлак.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Мірскі бой 1944 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 2000. — 544 с.: іл. ISBN 985-11-0169-9 — С. 469.