Мэгрэлія
Мэгрэлія | |
სამეგრელო | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Грузія |
Край | Самэгрэла-Зэма Сванэці Абхазія |
Статус | рэгіён |
Адміністрацыйны цэнтар | Зугдзідзі |
Месцазнаходжаньне Мэгрэліі | |
Мэгрэлія на мапе Грузіі
| |
Мапа Мэгрэліі | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Мэгрэ́лія, Мінгрэ́лія (па-грузінску: სამეგრელო, Самэгрэло, па-мэгрэльску სამარგალო, Самаргальо) — гістарычная вобласьць у Грузіі, населеная мэгрэламі. Разьмешчаная ў паўночна-заходняй частцы Калхідзкай нізіны, на поўначы мяжуе са Сванэціяй, на ўсходзе і поўдні з Імэрэціяй і Гурыяй, на паўночным захадзе з Абхазіяй. Адміністрацыйны цэнтар — места Зугдзідзі.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З канца XV — пачатку XVI стагодзьдзя мэгрэлы мелі незалежнае фэўдальнае княства, якое ўтварылася пасьля распаду Грузінскага царства. У XVI стагодзьдзі тэрыторыя Мэгрэльскага княства ахоплівала частку сучаснай Абхазіі да ракі Кадоры, кіравалі князі з дынастыі Дадыяні.
У першай палове XVII стагодзьдзя Мэгрэльскае княства заўважна ўзмацнілася, аднак міжусобныя войны зь іншымі грузінскімі княствамі паступова аслабілі яго і прывялі ў залежнасьць ад суседняй Асманскай імпэрыі. Пасьля сканчэньня расейска-турэцкай вайны 1768—1774 рокаў паводле ўмоваў Кючук-Кайнарджыйскай мірнай дамовы княства пазбавілася ад асманскай залежнасьці, але з 1803 знаходзілася пад пратэктаратам Расеі.
Пасьля Мэгрэльскага сялянскага паўстаньня 1857 року ў Мэгрэліі ўведзенае расейскае кіраваньне, а ў 1867 княства скасаванае і ўвайшло ў склад Кутаіскай губэрні.
За савецкім часам і пасьля здабыцьця незалежнасьці Мэгрэлія ўваходзіла ў склад Грузіі. Пад час грузіна-абхаскага канфлікту 1993 року з Абхазіі была выгнаная значная колькасьць мэгрэлаў.
Пасьля расейска-грузінскай вайны 2008 року Галскі раён Абхазіі — частка гістарычнай Мэгрэліі — перайшоў пад кантроль сэпаратысцкага ўраду, прызнанага Расеяй.