Перайсьці да зьместу

Мінас (горад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мінас
Населены пункт
Герб
Краіна Уругвай
Дэпартамэнт Лявальеха
Дата заснаваньня 1783
Геаграфія
Плошча
  • 8,2 км²
  • 19,582941 км² (2023)[1]
Вышыня НУМ 140 ± 1 м
Часавы пас America/Montevideo[d]
Каардынаты 34°22′ пд. ш. 55°14′ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Этнахаронімы minuano, minuana, minuanos і minuanas
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 30000
Мінас на мапе Ўругваю
Мінас
Мінас
Мінас

Мі́нас (па-гішпанску: Minas) — горад ва Ўругваі, які месьціцца ў дэпартамэнце Лявальеха.

Паселішча на месцы сучаснага гораду было закладзенае ў 1783 годзе пад назовам Віла-дэ-ля-Кансэпсьён-дэ-ляс-Мінас. Першымі жыхарамі быў шэраг сем’яў з Астурыі і Галісіі гішпанскае кароны, якія пасяліліся ў гэтым рэгіёне пасьля няўдалай спробы калянізацыі Патагоніі. Ідэя будаваньня вёскі тут упершыню пралунала ў 1753 годзе, калі губэрнатар Мантэвідэо Хасэ Хаакін дэ Віяна пажадаў стварыць паласу паселішчаў у рэгіёне. Ён даручыў Рафаэлю Пэрэсу дэль Пуэрты распрацаваць плян гораду і заставацца там. 8 кастрычніка 1830 году вёска атрымала статус мястэчка. 16 траўня 1888 году статус населенага пункта быў узьняты да гораду[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]