Перайсьці да зьместу

Мільліфіёры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прэс-пап’е ў тэхніцы мільльфіёры
Сасуд з нэкропалю Каўран, Істрыя, I стагодзьдзе

Мільліфіё́ры (ад італ. mille — тысяча і італ. fiori — кветкі) — тэхніка ў шкловыдзімальнай вытворчасьці, спосаб атрыманьня дэкаратыўных узораў на шкляных вырабах.

Упершыню слова ўжыў ангельскі шкляны вытворца Эпсьлі Пэлэт у сваёй кнізе «Curiosities of Glass Making», а ў слоўніках яно зьявілася ў 1849 року (Оксфардзкі слоўнік ангельскай мовы). Паводле краязнаўцы Міколы Папекі, у беларускіх энцыкляпэдычных даведніках тэрмін дагэтуль адсутнічае[1].

Стварэньне мільліфіёры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мільліфіёры на муранскім шкле

Тэхналёгія вырабу мільліфіёры заснаваная на прыгатаваньні доўгіх тонкіх палачак, што ўяўляюць сабою сукупнасьць рознакаляровых кавалачкаў шкла, зьлепленых у пэўнай форме (напрыклад, кветка рамонку фармуецца з кавалку жоўтага шкла пасярэдзіне і пэўнай колькасьці кавалкаў белага шкла вакол). Далей форму расцягваюць да атрыманьня неабходнай таўшчыні і разразаюць на часткі. Такім чынам ствараюцца розныя мадэлі і элемэнты, выгляд якіх можна ўбачыць толькі на зрэзе. Для стварэньня вырабаў зь мільліфіёры розныя формы камбінуюць з ужо вырабленых палачак і спайваюць разам. Такім чынам фармуецца неабходны ўзор.

Мільліфіёры на Беларусі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя 4 шкляныя пячаткі ў тэхніцы мільліфіёры, знойдзеныя на Пружаншчыне. На адной зь іх зьмешчаная выява гербу Бухавецкіх «Дарагаслаў». Вядома, што ў XVIII стагодзьдзі Бухавецкія жылі ў маёнтку Стары Куплін[1].

У іншых суседніх краінах — Польшчы, Летуве, Расеі, Украіне — падобныя шкляныя пячаткі невядомыя[2].

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ а б Мікола Папека. Мастацтва міліфіёры Пружаншчыны // Берасьцейскае абласное аддзяленьне Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Жырандоля : Літаратурны альманах. — Мн.: Кнігазбор, 2008. — № 1. — С. 210.
  2. ^ Мікола Папека. Мастацтва міліфіёры Пружаншчыны // Берасьцейскае абласное аддзяленьне Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Жырандоля : Літаратурны альманах. — Мн.: Кнігазбор, 2008. — № 1. — С. 212.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]