Перайсьці да зьместу

Прыстаўкі СІ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Мікра»)
Запыт «Мікра» перанакіроўваецца сюды. Пра тэрмін кампутарных гульняў глядзіце артыкул «Мікракантроль».

Прыстаўкі СІ служаць для скарачэньня напісаньня доўгіх лікаў.

Прыстаўкі для кратных адзінак

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кратныя адзінкі — адзінкі, якія ў цэлае колькасьць разоў перавышаюць асноўную адзінку вымярэньня некаторай фізычнай велічыні. Міжнародная сыстэма адзінак (СІ) рэкамэндуе наступныя прыстаўкі для пазначэньняў кратных адзінак:

Кратнасьць Прыстаўка Пазначэньне Прыклад
беларуская міжнародная беларускае міжнароднае
101 дэка deca да da дал — дэкалітар
102 гэкта hecto г h га — гектар
103 кіля kilo к k кН — кіляньютан
106 мэга Mega М M МПа — мэгапаскаль
109 гіга Giga Г G ГГц — гігагэрц
1012 тэра Tera Т T ТВ — тэравольт
1015 пэта Peta П P Пфлёп — пэтафлёп
1018 гэкса Hexa Э E ЭБ — эксабайт
1021 зэта Zetta З Z Зб — зэтабіт
1024 ёта Yotta Ё Y ЁБ — ётабайт

Двайковае разуменьне прыставак

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Асноўны артыкул: Двайковыя прыстаўкі

У праграмаваньні й індустрыі, зьвязанай з кампутарамі, тыя жа самыя прыстаўкі кіля-, мэга-, гіга-, тэра- і т. д. у выпадку ўжываньня да велічынь, кратным ступеням двойкі (напр., байт), могуць азначаць кратнасьць не 1000, а 1024=210. Якая менавіта сыстэма ўжываецца, павінна быць ясна з кантэксту (напр., у дачыненьні да аб'ёму апэратыўнай памяці выкарыстоўваецца кратнасць 1024, а ў дачыненьні да аб'ёму дыскавай памяці ўведзеная вытворцамі цьвёрдых кружэлак — кратнасьць 1000).

1 кілябайт = 10241 = 210 = 1024 байт
1 мэгабайт = 10242 = 220 = 1 048 576 байт
1 гігабайт = 10243 = 230 = 1 073 741 824 байт
1 тэрабайт = 10244 = 240 = 1 099 511 627 776 байт
1 пэтабайт = 10245 = 250 = 1 125 899 906 842 624 байт
1 эксабайт = 10246 = 260 = 1 152 921 504 606 846 976 байт
1 зэтабайт = 10247 = 270 = 1 180 591 620 717 411 303 424 байт
1 ётабайт = 10248 = 280 = 1 208 925 819 614 629 174 706 176 байт

У пазьбяганьне блытаніны ў сакавіку 1999 году Міжнародная электратэхнічная камісія ўвяла новы стандарт па найменьні двайковых лікаў (гл. Двайковыя прыстаўкі).

Прыстаўкі для дзельных адзінак

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзельныя адзінкі, складаюць вызначаную дзель (частка) ад усталяванай адзінкі вымярэньня некаторай велічыні. Міжнародная сыстэма адзінак (СІ) рэкамэндуе наступныя прыстаўкі для пазначэнняў дзельных адзінак:

Дзельнасьць Прыстаўка Пазначэннье Прыклад
беларуская міжнародная беларускае міжнароднае
10?1 дэцы deci д d дм — дэцымэтар
10−2 санты centi с c см — сантымэтар
10−3 мілі milli м m мл — мілілітар
10−6 мікра micro мк µ (u) мкм — мікрамэтар, мікрон
10−9 нана nano н n нм — нанамэтар
10−12 піка pico п p пф — пікафарад
10−15 фэмта femto ф f фс — фэмтасэкунда
10−18 ата atto а a ас — атасэкунда
10−21 зэпта zepto з z
10−24 ёкта yocto ё y

Паходжаньне прыставак

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Большасьць прыставак утворанныя ад грэцкіх слоў. Дэка адбываецца ад слова deca або deka (δέκα) — «дзесяць», гэкта — ад hekaton (ἑκατόν) — «сто», кіля — ад chiloi (χίλιοι) — «тысяча», мэга — ад megas (μέγας), г.з. «вялікі», гіга — гэта gigantos (γίγας) — «гіганцкі», а тэра — teratos (τέρας), што азначае «жахлівы». Пэта (πέντε) і экса (ἕξ) адпавядаюць пяці і шасьці разрадам па тысячы і перакладаюцца, адпаведна, як «пяць» і «шэсьць». Дзельныя мікра (ад micros, μικρός) і нана (ад nanos, νᾶνος) перакладаюцца як «малы» і «карлік». Ад аднаго слова ὀκτώ (októ), якое азначае «восем», утворанныя прыстаўкі ёта (10008) і ёкта (1/10008).

Як «тысяча» перакладаецца і прыстаўка мілі, узыходзячая да лацінскага mille. Лацінскія карані маюць таксама прыстаўкі санты — ад centum («сто») і дэцы — ад decimus («дзясяты»), зэта — ад septem («сем»). Зэпта («сем») адбываецца ад лацінскага слова septem або ад францускага sept.

Прыстаўка ата ўтвораная ад дацкага atten («васямнаццаць»). Фэмта ўзыходзіць да дацкага (нарвэскага) femten або да старажытнаісьляндзкага fimmtān і азначае «пятнаццаць».

Прыстаўка піка адбываецца альбо ад францускага pico («дзюба» або «маленькая колькасьць»), альбо ад італьянскага piccolo, г. зн. «маленькі».

Правілы выкарыстаньня прыставак

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Прыстаўкі варта пісаць злучна з найменьнем адзінкі або, адпаведна, зь яе пазначэньнем.
  • Выкарыстаньне двух або больш прыставак запар (напр., мікраміліфарад) не дазваляецца.
  • Пазначэньні кратных і дзельных адзінак зыходнай адзінкі, узьвядённай у ступень, утвораюць даданюнем ступені, якая адпавядае паказчыку да пазначэньня кратнай або дзельной адзінкі зыходнай адзінкі, прычым паказчык азначае ўзьвядзеньне ў ступень кратнай або дзельной адзінкі (разам з прыстаўкай). Прыклад: 1 км2 = (103 м)2 =106 м2 (а не 103 м2). Найменьні такіх адзінак утвораюць, далучаючы прыстаўку да найменьня зыходнай адзінкі: квадратны кілямэтар (а не кіля-квадратны мэтар).
  • Калі адзінка ўяўляе сабой памнажаньне або стаўленьне адзінак, прыстаўку, або яе пазначэньне, далучаюць, як правіла, да найменьня або пазначэньню першай адзінкі: кПа•с/м (кіляпаскаль-сэкунда на мэтар). Далучаць прыстаўку да другога множніка памнажаньня або да назоўніка дапушчаецца толькі ў абгрунтаваных выпадках.

Дастасавальнасьць прыставак

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сувязі з тым, што найменьне адзінкі масы ў СІ — кіляграм — утрымоўвае прыстаўку «кіля», для ўтварэньня кратных і дзельных адзінак масы выкарыстоўваюць дзельную адзінку масы — грам (0,001 кг).

Прыстаўкі абмежавана выкарыстоўваюцца з адзінкамі часу: кратныя прыстаўкі наогул не спалучаюцца зь імі (ніхто не выкарыстае «кілясэкунду», хоць гэта фармальна і не забароненае), дзельные прыстаўкі далучаюцца толькі да сэкунды (мілісэкунда, мікрасэкунда і т. д.). У адпаведнасьці з ДАСТ 8.417-2002, найменьне і пазначэньні наступных адзінак СІ не дапушчаецца ўжываць з прыстаўкамі: хвіліна, гадзіна, суткі (адзінкі часу), градус, хвіліна, сэкунда (адзінкі плоскага вугла), астранамічная адзінка, дыоптрыя й атамная адзінка масы.

З мэтрамі з кратных прыставак на практыцы ўжываюць толькі кіля-: замест мэгамэтраў (Мм), гігамэтраў (Гм) і г. д. пішуць «тысячы кілямэтраў», «мільёны кілямэтраў» і т. д.; замест квадратных мэгамэтраў (Мм²) пішуць «мільёны квадратных кілямэтраў».

Ёмістасьць кандэнсатараў традыцыйна вымераюць мікрафарадамі і пікафарадамі, але не міліфарадамі або нанафарадамі (пішуць 60 000 пф, а не 60 нф; 2 000 мкф, а не 2 мф).

Прыстаўкі, якія адпавядаюць паказчыкам ступені, і што не дзеляцца на 3 (гэкта-, дэка-, дэцы-, санты-), выкарыстоўваць не рэкамэндуецца. Шырока выкарыстоўваюцца толькі сантымэтар (які зьяўляецца асноўнай адзінкай у сыстэме СГС) і дэцыбэл, у меншай ступені — дэцымэтар, а таксама гектар. У некаторых краінах віно мераюць дэкалітрамі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]