Мікалай Ян Манугевіч
Выгляд
Мікала́й Ян Мануге́віч (па-польску: Mikołaj Jan Manugiewicz; 21 красавіка 1754-25 чэрвеня 1834) — суфраган варшаўскі, біскуп сейненскі. З армянскага шляхецкага роду Манугевічаў.
У 1774-1782 прафэсар Замойскае Акадэміі. У 1785 у Рыме высьвечаны на капляна. Быў пробашчам у Касках. У 1809 стаў сябрам варшаўскае капітулы, у 1815 — гнезьненскае, у 1816 — калегіяльнае ў Ловічы. Ад 27 верасьня 1822 — біскуп тытулярны Тармакускі й суфраган варшаўскі. Сакраваны на біскупа 10 лістапада 1822. 19 сьнежня 1825 прызначаны сейненскім біскупам (інгрэс адбыўся 9 ліпеня 1826). Заснаваў у Сейнах духоўную сэмінарыю. 16 траўня 1827 стаў сэнатарам Царства Польскага.