Мікалай Пацкевіч
Выгляд
Мікалай Пацкевіч | |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Азэрбайджан | |
---|---|
16 траўня 2006 — 25 чэрвеня 2015 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Наступнік: | Генадзь Ахрамовіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: | 1947 |
Мікала́й Ермала́евіч Пацке́віч (нар. у 1947 годзе) — беларускі палітык і дыплямат.
У 1995—2000 гадох быў намесьнікам старшыні менскага гарадзкога выканаўчага камітэту. У 2000—2003 гадох быў саветнікам амбасады Рэспублікі Беларусь у Летувіскай Рэспубліцы. У 2003—2006 гадох працаваў у Міністэрстве замежных справаў Рэспублікі Беларусь — быў начальнікам упраўленьня па каардынацыі замежнага эканамічнага дзеяньня.
16 траўня 2006 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Азэрбайджан[1].