Мікалай Кастамараў
Мікалай Кастамараў | |
Дата нараджэньня | 4 (16) траўня 1817[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 7 (19) красавіка 1885[1][2][3][…] (67 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык, пісьменьнік, публіцыст, крытык, паэт, historiographer |
Навуковая сфэра | гісторыя[4] |
Месца працы | |
Псэўданімы | Иеремия Галка[5][2] |
Сябра ў | Пецярбурская акадэмія навук[d], Кірыла-Мяфодзіеўскае брацтва[d][6] і Сэрбскае навуковае таварыства[d] |
Мікалай Іванавіч Кастамараў (16 траўня 1817, в. Юрасаўка, Варонеская губэрня — 19 красавіка 1885, Санкт-Пецярбург) — украінскі і расейскі гісторык, паэт, мысьляр.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 16 траўня 1817 году ў в. Юрасаўка Варонескай губэрні[7].
У 1842 годзе Кастамараў надрукаваў магістарскую дысэртацыю «Пра значэньне уніі ў заходняй Расіі». Прызначаны ўжо дыспут не адбыўся з прычыны паведамленьня арцыбіскупа Харкаўскага Інакенція пра абуральны зьмест кнігі. Хоць гаворка ішла толькі пра некалькі няўдалыя выразы, пецярбурскі прафэсар Мікалай Устралаў, які па даручэньні Міністэрства народнай асьветы разьбіраў працу Кастамарава, даў пра яго такі водгук, што кнігу загадана было спаліць. Кастамараву дазволена было напісаць іншую магістарскую дысэртацыю, і ў канцы 1843 году ён прадставіў на факультэт працу пад назвай «Пра гістарычнае значэньне расейскай народнай паэзіі», якую і абараніў у пачатку наступнага году.
Кастамараў зь некалькімі аднадумцамі стварыў у Кіеве таемнае таварыства — «Кірыла-Мятодзеўскае брацтва», мэтай якога было ўтварэньне канфэдэрацыі славянскіх народаў. Калі гэтае таварыства было выкрыта, Кастамараў каля году правёў у зьняволеньні ў Аляксееўскім равеліне Петрапаўлаўскай крэпасьці, а пасьля сасланы ў Саратаў з забаронай выкладаць і публікаваць свае працы.
Пасьля сьмерці Мікалая I Кастамараў атрымаў поўнае памілаваньне, стаў прафэсарам Пецярбурскага ўнівэрсітэту, пакінуў 21 том сваіх працаў. Асноўная праца: «Расейкая гісторыя ў жыцьцяпісах яе найгалоўнейшых дзеячоў». Таксама Кастамараў вядомы афарызмам: «Праўдзівая любоў гісторыка да сваёй бацькаўшчыны можа выяўляцца толькі ў строгай пашане праўды».
Выйшаўшы ў 1862 годзе са складу прафэсараў Пецярбурскага ўнівэрсітэту, Кастамараў ўжо ня мог больш вярнуцца на катэдру, бо яго палітычная добранадзейнасьць ізноў была пад падазрэньнем, галоўным чынам, з прычыны намаганьняў маскоўскага «ахавальнага» друку. У 1863 годзе яго запрашаў на катэдру Кіеўскі ўнівэрсытэт, ў 1864 годзе — Харкаўскі, ў 1869 годзе — ізноў Кіеўскі, але Кастамараў, паводле ўказаньняў Міністэрства народнай асьветы, павінен быў адхіліць усе гэтыя запрашэньні і абмежавацца адной літаратурнай дзейнасьцю, якая таксама замкнулася ў больш цесныя рамкі. Пасьля ўсіх гэтых цяжкіх удараў Кастамараў як бы астудзеў да сучаснасьці і перастаў цікавіцца ёю, канчаткова сышоў у вывучэньне мінулага і ў архіўныя працы. Адна за адной зьяўляліся ў сьвет яго працы, прысьвечаныя буйным пытаньням па гісторыі Маларасеі, Расейскай дзяржавы і Рэчы Паспалітай. У 1863 годзе былі надрукаваныя «Паўночнарасейскія народапраўствы», якія ўяўлялі сабой апрацоўку аднаго з курсаў, які чытаў Кастамараў у Пецярбурскім унівэрсытэце. У 1866 годзе ў «Весьніку Эўропы» зьявілася праца «Смутны час маскоўскай дзяржавы», затым — «Апошнія гады Рэчы Паспалітай». У пачатку 1870-х гадоў Кастамараў пачаў працу «Пра гістарычнае значэньне расейскай песеннай народнай творчасьці». Перапынак працы ў архівах у 1872 годзе, выкліканы паслабленьнем зроку, даў Кастамараву нагоду да складаньня «Расейскай гісторыі ў жыцьцяпісах найгалоўнейшых яе дзеячоў».
Памёр 19 красавіка 1885 году ў Санкт-Пецярбургу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в А. Г. Беспалова, В. Я. Герасименко Костомаров Николай Иванович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1973. — Т. 13 : Конда — Кун. — С. 275.
- ^ а б в г д Герасименко В. Я. Костомаров // Краткая литературная энциклопедия (рас.) — Москва: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 3.
- ^ а б в Костомаров, Николай Иванович (рас.) // Русский биографический словарь — СПб: 1903. — Т. 9. — С. 305—319.
- ^ а б Мякотин В. А. Костомаров, Николай Иванович (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XVI. — С. 401—404.
- ^ Айзеншток И. Костомаров // Литературная энциклопедия (рас.) — Коммунистическая академия, Большая российская энциклопедия, Художественная литература, 1929. — Т. 5.
- ^ Encyclopedia of Modern Christian Politics — Greenwood Publishing Group, 2006. — С. 71. — ISBN 978-0-313-32362-1
- ^ Щербина Ф. Къ біографіи Н. И. Костомарова // Кіевская старина. Годъ четырнадцатый : журналъ. — Кіевъ: Типографія Корчакъ-Новицкаго, 1895. — Т. 49, № 4. — С. 63.