Чарніца (прыток Цны)
Чарніца | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Становішча |
Вусьце | Цна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 31 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 1,2 м³/с |
Плошча басэйну | 167 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,8 ‰ |
Чарні́ца — рака ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці, правы прыток ракі Цны (басэйн Дняпра). Даўжыня 31 км. Плошча вадазбору 167 км². Сярэднярочны расход вады ў вусьці 1,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 ‰.
Асноўны прыток — рака Мікалаеўшчына (праваруч).
Пачынаецца за 1 км на паўночны захад ад вёскі Становішча, вусьце за 2 км на паўночны захад ад вёскі Чабатары. Цячэ па паўночна-ўсходніх схілах Менскага ўзвышша.
Даліна трапэцападобная, месцамі У-падобная (шырыня 0,5—1,5 км). Схілы пераважна стромкія, вышынёй 10—12 м, зрэдку абрывістыя. Абалона двухбаковая, у высокай і нізкай плыні забалочаная, у сярэдняй мэліяраваная. Рэчышча ў сярэдняй плыні на працягу 7,2 км дадолу па плыні ад вёскі Каменская Слабада каналізаванае. Шырыня яго ў высокай плыні да 5 м, у нізкай да 10 м.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 392
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |