Перайсьці да зьместу

Міжнародны турнір па баскетболе памяці Ўладзімера Рыжанкова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Міжнародны турнір па баскетболе памяці Ўладзімера Рыжанкова — штогадовыя спаборніцтвы па баскетболе, якія праводзяцца ў Менску і ў якіх прымаюць удзел зборныя каманды юнакоў і дзяўчат да 16 гадоў (U-16) з 4-5 краінаў. Звычайна праводзіцца напрыканцы лістападу — пачатку сьнежня.

Турнір заснаваны ў 1996 годзе пастановай ураду Беларусі, каб увекавечыць памяць першага міністра спорту Уладзімера Рыжанкова, які прыклаў шмат намаганьняў для разьвіцьця фізычнай культуры, спорту і алімпійскага руху ў краіне[1]. Арганізатарамі турніру выступаюць Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Прэзыдэнцкі спартовы клюб, Беларуская фэдэрацыя баскетболу, Мінгарвыканкам.

Каманды удзельніцы па гадох

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • 2018 — Беларусь, Ірляндыя, Летува, Польшча
  • 2017 — Беларусь, Летува, Малдова, Польшча
  • 2016 — Беларусь, Ірляндыя, Летува, Польшча
  • 2015 — Беларусь, Летува, Малдова, Расея, Украіна
  • 2014 — Беларусь, Грузія, Латвія, Летува, Расея
  • 2013 — Беларусь, Грузія, Летува, Украіна
  • 2012 — Беларусь, Грузія, Летува, Украіна, Расея
  • 2011 — Беларусь, Латвія, Летува. Расея, Украіна
  • 2009 — Беларусь, Латвія, Малдова, Расея, Украіна, Эстонія
  • 2008 — Беларусь, Малдова, Расея, Украіна
  • 2007 — Беларусь, Летува, Польшча, Расея, Украіна
  • 2006 — Беларусь, Летува, Малдова, Польшча, Расея
  • 2005 — Беларусь, Латвія, Летува, Расея, Украіна
  1. ^ XXII МЕЖДУНАРОДНЫЙ ТУРНИР ПАМЯТИ ВЛАДИМИРА РЫЖЕНКОВА ПРОЙДЁТ В МИНСКЕ С 7 ПО 9 ДЕКАБРЯ(недаступная спасылка), сайт Беларускай фэдэрацыі па баскетболе

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]