Мяшчанская слабада

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Від на 1-ую Мяшчанскую вуліцу з Сухараўскай вежы на старой паштоўцы

Мяшчанская слабада  — гістарычны раён Масквы, які быў месцам кампактнага пражываньня беларусаў у другой палове XVІІ — пачатку XVІІІ ст. Назва раёна паходзіць ад вывезеных зь Літвы літоўскіх (г. зн. беларускіх) мяшчанаў.

Утворана ў верасьні 1672 паводле царскага ўказа на тэрыторыі «дварцовай» Напруднай слабады і Троіцкага падвор’я адмыслова для беларускіх рамесьнікаў, вывезеных зь Беларусі ў час вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. У 1676 годзе ў слабадзе было 565 двароў, у 1684 — 679, у 1695 — 787. Слабадой кіравалі асобыя стольнікі, прызначаныя Пасольскім прыказам. Сюды былі пераведзены тыя беларусы, якія, пасяліўшыся у Маскве, мелі свае двары. Бяздворных і некаторых майстроў, якія працавалі пры царскім двары й жылі ў дварцовых і чорных слабодах і сотнях, у Мяшчанскую слабаду не ўзялі. Каля 200 сем’яў беларусаў з-за недахопу зямлі ў слабадзе, жылі ў іншых слабодах. У 1680-я г. беларусы складалі каля 20 % насельніцтва Масквы, палова зь іх жыла ў Мяшчанскай слабадзе. Паводле перапісу 1676 году, у Мяшчанскай слабадзе жылі рамесьнікі больш як 60 спэцыяльнасьцей. Каля 36 % жыхароў слабады былі пісьменныя, тут працавала школа для дзяцей (трымаў беларус Якаў Якаўлеў) і багадзельня.

Адметную ролю слабада адыграла ў станаўленьні расейскага тэатра: 26 дзяцей жыхароў слабады ў 1675 годзе паставілі спэктакаль «Жалосная камэдыя», пасьля чаго трупа пашырана да 60 чалавек і створана спэцыяльная артыстычная школа, 20 актораў займаліся ў асобнай балетнай школе. У 1676 годзе пастаўлены спэктакль «Пра Давыда й Галіяфа» і «Пра Бахуса й Венус». Аднак пасьля сьмерці цара Аляксея Міхайлавіча ў 1676 годзе трупа распушчана.

Баярскім «прыгаворам» 23 жніўня 1682 году вызначана асобнае становішча Мяшчанскай слабады, паводле якога жыхары яе як іншаземцы атрымалі розныя льготы й прывілеі, што спрыяла пашырэньню гандлёвай дзейнасьці мяшчан, 17 зь якіх былі прыняты ў Гандлёвую сотню.

Мяшчанская слабада зьнікла пасьля пажару 1712 году.

Віндаўскі вакзал[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўная вуліца слабады выходзіла да плошчы Рыскага (Віндаўскага) вакзала. Будынак вакзала прызнаны вельмі прыбраным; пабудаваны ў пэрыяд з 1899 па 1902 год па праекце архітэктара С. А. Бржазоўскага , пры ўдзеле Ю. Ф. Дыдэрыхса і Ф. А. Дварэцкага-Багдановіча .

Адкрыццё вакзала адбылося 14 ліпеня 1902 года.

Віндаўскі вакзал на старой паштоўцы

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]