Мясцовае самакіраваньне
Мясцо́вае самакірава́ньне — самастойнае вырашэньне справаў насельніцтвам мясцовасьці ўласнымі сродкамі паводле ўласных зацікаўленасьцяў і асаблівасьцяў разьвіцьця мясцовасьці.
Ажыцьцяўляецца непасрэдна жыхарамі і праз абраных прадстаўнікоў[1]. Прадугледжвае права і сапраўдную здольнасьць органаў мясцовага самакіраваньня вызначаць значную частку грамадзкіх справаў і кіраваць ёю ў рамках закону, пад сваю адказнасьць і ў зацікаўленасьцях мясцовага насельніцтва[2]. Шырокі распаўсюд атрымалі спосабы мясцовага самакіраваньня, заснаваныя на складаньні дачыненьняў з урадам краіны.
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]27 студзеня 2023 году міністар па падатках і зборах Беларусі Сяргей Налівайка паведаміў, што за 2022 год у бюджэты мясцовага самакіраваньня паступіла 22,6 млрд (62 %) з 36,5 млрд рублёў даходу кансалідаванага бюджэту Беларусі[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраваньні і самакіраваньні» (Артыкулы 1-28) // Зьвязда : газэта. — 14 студзеня 2010. — № 5 (26613). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
- ^ Европейская хартия местного самоуправления (рас.)
- ^ МПЗ: у 2022 годзе ў кансалідаваны бюджэт паступіла больш за 36,5 млрд рублёў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 27 студзеня 2023 г. Праверана 27 студзеня 2023 г.