Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Мялеці Храптовіч

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

У тэксце ёсць сказ:

Дзякуючы сваяцтву з Хадкевічамі, пераканаў Яна Хадкевіча ў 1579 вярнуць манастыру Азяраны.

Але на яго няма крыніц. У энцыклапедыі Грыцкевіча пра гэта нічога няма. Я паглядзеў Карева "ХРЕПТОВИЧИ: РОД И ЕГО ПРЕДСТАВИТЕЛИ В ЕВРОПЕЙСКОМ ИСТОРИКО-КУЛЬТУРНОМ КОНТЕКСТЕ", Праваслаўную энцыклапедыю пад рэдакцыяй Патрыарха Маскоўскага і Усея Русі Кірыла, там таксама нічога пра гэта няма. Таму можна лічыць, што звесткі з гэтага сказу прыдумаў аўтар гэтага артыкула ці нехта іншы. Гэта значыць, што іх трэба ўбраць.

Хутчэй за ўсё ўдзельнік Kazimier Lachnovič стварыў гэты артыкул шляхам перакладу адпаведнага артыкула ва Ўкраінскай Вікіпэдыі. Ва Ўкраінскай Вікіпэдыі гэты артыкул стварыў удзельнік Bro.Sergiy, які з 2012 году больш не рэдагуе Вікіпэдыю. Атрымліваецца, што калі ня зьявяцца дадатковыя зьвесткі, то гэтае сьцьвярджэньне можна будзе выдаліць. --Ліцьвін (гутаркі) 00:44, 29 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]
Так, часткова перакладаў з Украінскай Вікіпэдыі, а туды гэтыя зьвесткі, відаць, трапілі адсюль. У кожным разе прыбраў спрэчную інфармацыю з артыкулы, раз яе няма ў друкаваных крыніцах, вартых даверу. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:35, 11 ліпеня 2019 (+03)[адказаць]