Перайсьці да зьместу

Мэтатэза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мэтатэ́за (па-грэцку: μετάθέσις — «перастаўляньне») — перастаноўка гукаў, радзей складоў у слове на глебе асыміляцыі ці дысыміляцыі. Абумоўленае намаганьнем унікнуць цяжкамоўных або неўласьцівых дадзенай мове гукаспалучэньняў. Адзін зь відаў камбінаторных зьменаў мовы.

Мэтатэза ўяўляе зь сябе хоць і нерэгулярную, але ўсё ж такі досыць пашыраную фанэтычную зьяву, якая найчасьцей сустракаецца ў запазычаных словах. Запазычанае слова страчвае падтрымку з боку аднакаранёвых словаў роднай мовы, што спрычыняе меншую стойкасьць слова, перанесенага да чужога моўнага асяродзьдзя.

Прыклады мэтатэзы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найчасьцей мэтатэза сустракаецца ў запазычаных словах (ням. Malbrett > > бел. мальбэрт).

Мэтатэзы з заменай гукаў [р] і [л]

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Талерка — тарэлка
  • Рудлёўка (жалезная рыдлёўка) — людроўка
  • Калаўрот — караўлот
  • Клямра (спражка) — крамля

Мэтатэзы з заменай плаўнага й іншага санорнага

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Каноплі — калопні
  • Аер — арэй

Мэтатэзы з заменай плаўнага і шумнага

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Дзяруга — з радзюга
  • Суворы — з суровы

Мэтатэзы з няплаўнага санорнага і шумнага

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэтатэзы з заменай шумных

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Бондар — з боднар («той, хто робіць бодні»)
  • Ведмідь — з медвідь («той, хто есьць мёд»)
  • Крилос, крилас — з клирос (грэц. κλήρος)
  • Намисто — з монисто
  • Ладонь — з царк.-сл. длань'
  • Мрамор — з лац. marmor'
  • Сыворотка — з сыроватка
  • Тарелка — з лац. taliare'