Перайсьці да зьместу

Плектар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Мэдыятар»)
Плектры, найчасьцей выкарыстоўваемыя падчас ігры на гітары.
Плектарны мэханізм у клявэсынах.

Пле́ктар (па-грэцку: πλῆκτρον, pléktron — прылада для ігры на ліры;[1] таксама мэдыя́тар) — прылада, вырабленая з косткі, мэталу, плястыку ці ў форме пярсьцёнка з кіпцюром, прызначаная для гуказдабываньня ў струнных інструмэнтах. У адных інструмэнтаў плектар знаходзіцца непасрэдна ў руцэ выканаўцы. У клявэсынах і іншых клявішных інструмэнтах падчас націску на клявішу пяро-плектар б’е па струнах.

Для электрагітар, акустычных гітар, бас-гітар і мандалін звычайна выкарыстоўваюцца плектры (часьцей мэдыятары) у выглядзе трохкутніка з ссурочанымі кутамі. Самым вострым кутом зьдзяйсьцняецца гуказдабываньне. Мэдыятары бываюць розных памераў, таўшчыні і матэрыялу: часьцей за ўсё вырабляюцца з плястыку (нэйлон) ці мэталу. Некаторыя выканаўцы замест сапраўдных мэдыятараў выкарыстоўваюць манэты, старыя плястыкавыя банкаўскія карткі, CD-дыскі і іншыя слушныя займеньнікі.

У клявэсынах кожная струна мае свой асабісты плектар. Плектры ў клявэсыне маленькія: часьцей каля сантымэтру даўжынёй, 1,5 мілімэтры шырынёй і мілімэтар таўшчынёй. Плектры завостраныя, на канцы яны зусім вузкія. У XVIII—XIX стагодзьдзях майстры выкарыстоўвалі стрыжні крумкачынага пер’я. У Італіі некаторыя майстры (у прыватнасьці, Барталямэа Крыстафоры) выкарыстоўвалі стрыжні пер’я грыфаў. Іншыя італьянскія майстры зьвярталіся да сьвінца.[2] Францускі клявэсынавы майстар Паскаль Таскен для стварэньня далікатнейшага піянісіма выкарыстоўваў скуру зубраў.[2] У цяперашнія часы плектры для клявэсынаў вырабляюцца з болей стойкіх поліфармальдэгідных матэрыялаў.

  1. ^ Гэнры Джордж Лідэл, Робэрт Скот, A Greek-English Lexicon  (анг.)
  2. ^ а б Hubbard, Frank, Three Centuries of Harpsichord Making. 1967, Cambridge: Harvard University Press.