Перайсьці да зьместу

Мундэрых зь Лянгру

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мундэрых зь Лянгру
Сьвяты
Нарадзіўся каля 540
Памёр каля 580

Мундэрых (лац. Mundericus; каля 540 — каля 580) — каад’ютар дыяцэзіі Лянгру (539—572), біскуп Арысытума (каля 600), Сьвяты.

Сын Ансбэрта, сэнатара, і яго жонкі Блітыльды.

Ад пачатку атрымаў пасьвячэньне ў якасьці каад’ютара біскупа Тэтрыка зь Лянгру, які перанёс інсульт. Меркавалася, што ён будзе служыць протаярэем Тонэру ў дыяцэзіі Лянгру, пакуль не памрэ біскуп Тэтрык. Але ў вайне паміж каралямі Гунтрамам і Сігібэртам Мундэрых падтрымаў Сігібера, таму пазьней мусіў правесьці два гады ў высылцы.

Арцыбіскуп Ніцэт, які быў біскупам Ліёну і мітрапалітам дыяцэзіі Лянгр, стаў на яго абарону і прытуліў у Ліёне на два месяцы. Ня здолеўшы вярнуць сваю ранейшую пасаду, Мундэрых уцёк да караля Сігібэрта. Прыкладна ў 570 гозе Сігібэрт, кароль Аўстразіі, стварыў для Мундэрыха катэдру ў Арысытуме[1].

  1. ^ Gregory of Tours. Historia Francorum. Book V, chapter 5 // Migne J.-P. (ed.). Patrologiae Latinae. Tomus LXXI. — Paris, 1858. P. 321.