Музэй чарцей

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Будынак Музэю чарцей

Музэй Жмуйдзінавічуса, больш вядомы як Музэй чарцей (па-летувіску: Velnių muziejus) — адна са славутасьцяў Коўны, Летува. У музэі прадстаўлены каля 3 000, пераважна, драўляных, фігураў д’яблу з усяго сьвету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калекцыя была заснаваная летувіскім мастаком Антанасам Жмуйдзінавічусам (1876–1966), а пазьней была дапоўнена законт шматлікіх падарункаў. Найбольш цікавым экспанатам зьяўляецца відарыс Гітлера й Сталіна ў выглядзе чарцей, якія танчаць Танец сьмерці на чалавечых костках.

Музэй быў адкрыты ў 1966 годзе ў хаце мастака, а ў 1982 перанесены ў асобны будынак, адмыслова пабудаваны для музэю. У музэі можна знайсьці сувэніры, а таксама працуе «па-чартоўску вясёлая кавярня»[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Музэй чарцейсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ [1]