Музэй ахвяраў генацыду (Летува)
Музэй ахвяраў генацыду | |
Genocido aukų muziejus | |
The former KGB building that hosts the Museum of the Victims of Genocide | |
Месцазнаходжаньне | Вільня, Летува |
---|---|
Створаны | 1992 |
Геаграфічныя каардынаты | 54°41′17″ пн. ш. 25°16′16″ у. д. / 54.68806° пн. ш. 25.27111° у. д.Каардынаты: 54°41′17″ пн. ш. 25°16′16″ у. д. / 54.68806° пн. ш. 25.27111° у. д. |
Музэй ахвяраў генацыду | |
genocid.lt/muziej… (лет.) |
Музэй ахвяраў генацыду (па-летувіску: Genocido aukų muziejus) — музэй у Вільні (Летува), заснаваны ў 1992 року. У 1997 перанесены ў Цэнтар дасьледаваньняў генацыду і супраціву Летувы. Знаходзіцца ў колішняй штаб-кватэры КДБ ля Лукішскаўскага пляцу, таму часта называецца проста Музэй КДБ.[1]
У музэі захоўваюцца дакумэнты, прысьвечаныя 50-гадовай акупацыі Летувы Саветамі, руху супраціву і ахвярам арэстаў, дэпартацыяў і сьмяротных пакараньняў, учыненых у гэты пэрыяд.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Будынак, дзе цяпер разьмяшчаецца музэй, быў пабудаваны ў 1890 року, у часы Расейскай імпэрыі, дзеля суду Віленскай губэрні. Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці дзяржавы ў ім знаходзіўся штаб галоўнакамандуючага стваранага летувіскага войска, і тут жа праводзіўся набор на службу. Пасьля далучэньня Віленскага краю да Польшчы ў будынку дзейнічаў суд Віленскага ваяводзтва.
Пасьля ўваходу Летувы ў склад СССР У 1940 у скляпеньнях будынку была створаная турма. У 1941, з прыходам нацыстаў, тут разьмясьціўся штаб Гестапа. Захаваліся сьценныя надпісы таго часу. З 1944 року і да здабыцьця незалежнасьці будынак займаў КДБ. У ягоных памяшканьнях ладзіліся допыты, катаваньні, і ў пэрыяд між 1944 і пачаткам 1960-х рокаў у ягоных мурох было забіта больш за 1000 вязьняў[2]. Целы ў асноўным хавалі ў парку Тускулену, дзе пасьля рэканструкцыі плянуецца адкрыцьцё другога музэю ахвяраў генацыду[3].
Зборы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Негвалтоўны характар руху супраціву прадстаўлены разнастайнымі кнігамі, падпольнымі выданьнямі, дакумэнтамі і фатаздымкамі. Выстава, прысьвечаная ахвярам дэпартацыяў, арыштаў і забойстваў, прадстаўляе фатаздымкі, дакумэнты і асабістыя рэчы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ "KGB Museum"
- ^ The former execution camera. The Museum of Genocide Victims. Праверана 2009-01-22 г.
- ^ Kiauros kišenės kliudo Genocido aukų muziejui (лет.) // Lietuvos rytas. — ISSN 1392-2351.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Музэй ахвяраў генацыду (Летува) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў