Мота Дзягцяр
Мота Дзягцяр | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 15 ліпеня 1909 |
Памёр | 9 лістапада 1939 (30 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, празаік |
Мова | ідыш |
Мота Дзягцяр (15 ліпеня 1909, в. Пціч, Петрыкаўскі раён — 9 лістапада 1939, фінская граніца} — беларускі і жыдоўскі пісьменьнік.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і шаўца. У 1929 годзе прыехаў у Менск і стаў працаваць на скураным заводзе «Бальшавік». Потым быў мулярам на будоўлях гораду, вучыўся на рабфаку. Скончыў літаратурны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту (1937). У 1937-1939 гг. служыў у Савецкай Арміі. Удзельнік паходу ў Заходнюю Беларусь у 1939 г. і савецка-фінскай вайны.
Загінуў каля фінскай граніцы падчас фінска-савецкай вайны[1][2].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першае апавяданьне апублікаваў у 1931 годзе. Працаваў у менскай рэдакцыі газэты «Октябер»[3][4][5]. Пісаў на мове ідыш. Выступаў з апавяданьнямі, аповесьцямі, нарысамі. Аўтар кніг прозы «На рыштаваньнях» (1934), «Савецкая Беларусь» (1935), «Будаўнікі» (1936), «Браты» (1937), «Верныя вартавыя» (1938), «Наша зямля» (1939). На беларускай мове ў 1940 годзе выйшлі «Апавяданьні». У 1964 годзе вышаў зборнік ягоных апавяданьняў «Цымбалы» на расейскай мове[6][7][8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ А. Школьный «Никто не забыт? Ничто не забыто?»
- ^ Давид Гарбар «Памятник»
- ^ Дзягцяр, Мота Ізраілевіч (1909—1939)
- ^ Г. Релес «Он писал потому, что не писать — не мог»
- ^ Владимир Левин «Гербарий гербов»
- ^ Мотэ Дехтяр «Цимбалы» (1969)
- ^ Мотэ Дехтяр «Цимбалы» (пер. с евр. И. Серебряного)
- ^ Цимбалы («Верные часовые», «Братья», «Аисты» и другие рассказы)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзягцяр Мота // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 2. Верабей — Іваноў. — 541с.;іл. с. — ISBN 5-85700-075-0 — С. 348.
- Дзягцяр Мота // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X. — С. 177—178.
- Дзягцяр Мота Ізраілевіч // Генаш, В. С. Літаратурная Гомельшчына / В. С. Генаш, В. І. Смыкоўская. — Гомель, 1991. — С. 62.
- Рэлес Р. Голас звонкай маладосьці // ЛіМ. — 1979. — 13 ліп.
- Ябраў Г. Пясьняр роднай зямлі // ЛіМ. — 1940. — 11 студз.